Vitek VT-1765 [47/58] Беларускi

Vitek VT-1765 [47/58] Беларускi
47
Беларускi
3. Перавярніце рэзервуар (3), адкруціце вечка (6), паварочваючы яго супраць гадзіннікавай
стрэлкі.
4. Напоўніце рэзервуар (3) неабходнай колькасцю вады і закруціце вечка (6), паварочваючы
яго па гадзіннікавай стрэлцы.
Нататка: Акно кантролю за ўзроўнем вады (4) дазваляе вызначаць колькасць вады ў
рэзервуары (3).
5. Усталюйце напоўнены рэзервуар (3) на корпус прыбора.
6. Устаўце вілку сеткавага шнура ў разетку. На дысплеі (9) адлюструюцца піктаграма ўкл./
выкл. (18), значэнні тэмпературы ў памяшканні (20) і адноснай вільготнасці ў памяшканні
(22), а таксама загарыцца падсвятленне рэзервуара для вады (7).
7. Уключыце ўвільгатняльнік, націснуўшы на кнопку ўкл./выкл. (11), пры гэтым увільгатняльнік
паветра ўключыцца, піктаграма ўкл./выкл. (18) загасне, і загарыцца піктаграма (21) рэжыму
інтэнсіўнасці выйсця пары «2».
8. Па канчатку працы выключыце ўвільгатняльнік, націснуўшы на кнопку ўкл./выкл. (11) і выміце
вілку сеткавага шнура з разеткі.
Нататка: Праз 30 секунд пасля апошняга націску кнопак яркасць дысплея (9) аўтама-
тычна зменшыцца.
Прызначэнне кнопак панэлі кіравання (10)
Кнопка ўкл./выкл. іянізацыі (14) «ІЯНІЗАЦЫЯ»/ «ИОНИЗАЦИЯ»
Адмоўна зараджаныя іёны (аніёны), якія змяшчаюцца ў паветры, карысныя для здароўя ча-
лавека. Аніёны паляпшаюць працу лёгкіх, стымулююць кровазварот і абараняюць чалавека
ад захворванняў органаў дыхання. У зачыненых памяшканнях, асабліва пры працавальнай
тэхніцы, у паветры недастаткова аніёнаў, таму патрэбна дадатковая іянізацыя паветра.
Для ўключэння рэжыму іянізацыі паветра націсніце кнопку (14) «ІЯНІЗАЦЫЯ», пры гэтым на
дысплеі (9) загарыцца піктаграма (25). Паўторны націск кнопкі (14) «ІЯНІЗАЦЫЯ» выключыць
рэжым іянізацыі, і піктаграма (25) на дысплеі загасне.
Кнопка ўсталёўкі інтэнсіўнасці выйсця пары (15) «МАКС. /МІН.»/ «МАКС. /МИН.»
Націскамі кнопкі (15) «МАКС. /МІН.» вы можаце абраць рэжым інтэнсіўнасці выйсця пары:
«1» - нізкая інтэнсіўнасць,
«2» - сярэдняя інтэнсіўнасць,
«3» - высокая інтэнсіўнасць.
-Піктаграмы (21) адлюстроўваюць абраны рэжым інтэнсіўнасці выйсця пары.
Кнопка ўсталёўкі ўзроўня вільготнасці ў памяшканні (16) «ВІЛЬГОТНАСЦЬ»/«ВЛАЖНОСТЬ»
Націскам кнопкі (16) «ВІЛЬГОТНАСЦЬ» усталюйце жаданы ўзровень вільготнасці паветра
ў памяшканні ў дыяпазоне ад 45% да 90% з крокам 5%. Лічбавае значэнне (22) жаданай
вільготнасці і піктаграма (23) адлюстроўваюцца на дысплеі (9) падчас усталёўкі. Калі
вільготнасць у памяшканні дасягне ўсталяванага значэння, падача пары спыніцца.
Рэкамендуецца падтрымліваць у памяшканні адносную вільготнасць 40-60%.
Нататка:
Праз 5 секунд пасля ўсталёўкі значэння адноснай вільготнасці на дысплеі (9)
адлюструецца значэнне вільготнасці (22) у памяшканні, піктаграма (23) будзе мір-
гаць.
VT-1765_IM.indd 47 04.07.2012 9:13:07

Содержание