Maxwell MW-1060 ST [34/44] Беларусская

Maxwell MW-1060 ST [34/44] Беларусская
34
БЕЛАрусскАЯ
ІМБрЫЧАк
Імбрычак прызначаны для кіпячэння вады.
АПІсАННЕ
1. Шкляная колба
2. Носік
3. Месца ўстаноўкі вечка
4. Ручка
5. Падстаўка
6. Месца намотвання сеткавага шнура
7. Кнопка ўключэння/выключэння «Укл/
Выкл»
8. Кнопка «Падтрыманне t°»
9. Кнопкі ўстаноўкі тэмпературы
«40°/60°/80°/100°»
10. Ручка чайнага кошыка
11. Вечка чайнага кошыка
12. Чайны кошык
13. Вечка імбрычка
14. Кнопка фіксацыі вечка
Ўвага!
Для дадатковай аховы ў ланцугі сілкавання
мэтазгодна ўстанавіць прыладу ахоўнага
адключэння (ПАА) з намінальным токам
спрацоўвання, які не перавышае 30 мА, для
ўстаноўкі ПАА звярніцеся да спецыяліста.
МЕрЫ БЯсПЕкІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўдную інструкцыю
і захавайце яе для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот з
прыборам можа прывесці да яго паломкі,
прычынення шкоды карыстачу ці яго маёмасці.
• Пераканайцеся ў тым, што працоўнае
напружанне імбрычка адпавядае
напружанню электрасеткі.
• Сеткавы шнур забяспечаны «еўравілкай»;
уключайце яе ў электрычную разетку, якая
мае надзейны кантакт зазямлення.
• Каб пазбегнуць рызыкі ўзнікнення пажару,
не выкарыстоўвайце перахаднікі пры
падключэнні імбрычка да электрычнай
разеткі.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак у ванных
пакоях. Не карыстайцеся ім зблізку
басейнаў ці іншых ёмістасцяў, напоўненых
вадой.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак у
непасрэднай блізкасці ад крыніц цяпла ці
адкрытага полымя.
• Забараняецца выкарыстоўваць імбрычак
па-за памяшканнямі.
• Не пакідайце ўключаны імбрычак без
нагляду.
• Выкарыстоўвайце імбрычак на роўнай і
ўстойлівай паверхні, не стаўце імбрычак
на край стала.
• Перад уключэннем пераканайцеся ў тым,
што імбрычак устаноўлены на падстаўцы
без перакосаў.
• Выкарыстоўвайце толькі тую падстаўку,
якая ўваходзіць у камплект пастаўкі.
• Не дапушчайце, каб сеткавы шнур
звешваўся са стала, сачыце за тым, каб
шнур не дакранаўся да гарачых паверхняў
і вострых кантоў мэблі. Даўжыню
сеткавага шнура можна рэгуліраваць,
замацаваўшы яго ў месцы намотвання
шнура.
• Не дакранайцеся да сеткавага шнура і да
вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Не ўключайце імбрычак без вады.
• Не налівайце ваду ў імбрычак, які стаіць на
падстаўцы.
• Перад тым, як адкрыць вечка, зніміце
імбрычак з падстаўкі.
• Выкарыстоўвайце імбрычак толькі для
кіпячэння вады і падагрэву вады і чаю,
забараняецца падаграваць ці кіпяціць
любыя іншыя вадкасці.
• Сачыце за тым, каб узровень вады ў
імбрычку быў не ніжэй мінімальнай
адзнакі «Min». Вада для кіпячэння не
павінна перавышаць узровень «Water
Max», узровень вады для чаю не павінен
быць вышэй адзнакі «Tea Max». Калі
ўзровень вады вышэй адзнакі «Water
Max», кіпячая вада можа выплюхнуцца з
імбрычка.
• Каб пазбегнуць апёку гарачай парай,
не нахіляйцеся над носікам працуючага
імбрычка.
• Не выкарыстоўвайце імбрычак без вечка ці
з няшчыльна зачыненым вечкам.
• Забараняецца адкрываць вечка імбрычка
падчас кіпячэння вады.
• Не датыкайцеся да гарачых паверхняў
імбрычка, бярыцеся толькі за ручкі (4, 10
і 14).
MW-1060.indd 34 23.12.2013 14:15:46
Скачать