Maxwell MW-1105 ST [34/40] Беларусская

Maxwell MW-1105 ST [34/40] Беларусская
34
БЕЛАРУССКАЯ
сухую тканіну, змочаную ў алеі; пасля
ачысткі дэталяў прамыйце іх цёплай вадой
з мяккім мыйным сродкам і прасушыце.
КАРЫСНЫЯ ПАРАДЫ
Выкарыстоўвайце толькі свежую гародніну
і садавіну, бо ў іх змяшчаецца больш соку.
Для прыгатавання соку можна
выкарыстоўваць розную гародніну - такую
як морква, агуркі, бурак, сцеблы салеры,
шпінат, памідоры ці садавіну - такую як
яблыкі, вінаград, ананасы.
Ягады рэкамендуецца мыць непасрэдна
перад адцісканнем соку, бо яны хутка
губляюць свежасць.
Чысціць тонкую скурку з садавіны ці
гародніны няма неабходнасці, варта
зразаць толькі тоўстую лупіну, напрыклад,
у ананасаў ці буракоў.
Пры адціску яблычнага соку няма
неабходнасці выразаць у яблыкаў
асяродак.
Пры прыгатаванні яблычнага соку
памятайце, што яго насычанасць
залежыць ад гатунку яблыкаў.
Выбірайце гатунак яблыкаў, з якіх
атрымліваецца сок, які адказвае вашым
патрабаванням.
Піце сок адразу пасля яго прыгатавання.
Пры працяглым захоўванні на паветры сок
губляе свае смакавыя якасці і харчовую
каштоўнасць.
Яблычны сок хутка цямнее, але калі дадаць
у яго некалькі кропель цытрынавага соку,
гэта прыпыніць працэс пацямнення соку.
Калі сок будзе захоўвацца ў халадзільніку,
то пераліце яго ў чыстую ёмістасць з
вечкам, каб ён не ўвабраў пахі прадуктаў,
якія захоўваюцца ў халадзільніку.
Непажадана захоўваць сок у металічнай
ёмістасці, бо сок можа набыць адпаведны
прысмак.
Не рэкамендуецца перапрацоўваць
у сокавыціскалцы садавіну з высокай
колькасцю крухмалу ці пекціна, такую як
бананы, папая, авакада, інжыр, абрыкосы,
манга, чырвоная і чорная парэчка. Для
перапрацоўкі гэтых садавіны карыстайцеся
іншымі кухоннымі прыладамі.
Сокавыціскалка не прызначана для
перапрацоўкі вельмі цвёрдых і валакністых
прадуктаў, такіх як какос, рэвень ці айва.
Захоўванне
Перад тым як прыбраць прыладу на
захоўванне, выканайце патрабаванні
раздзелу «ЧЫСТКА І ДОГЛЯД».
Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
Камплектацыя
Маторны блок - 1 шт.
Штурхач - 1 шт.
Вечка - 1 шт.
Фiльтр-тарка - 1 шт.
Соказборнiк - 1 шт.
Кантэйнер для макухі - 1 шт.
Кантэйнер для соку - 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220-240 В ~ 50/60 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 600 Вт
Вытворца захоўвае за сабой права змяняць
дызайн і тэхнічныя характарыстыкі прылады
без папярэдняга апавяшчэння.
Тэрмін службы прылады - 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем
абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая
альбо квітанцыя аб аплаце.
Дадзены выраб адпавядае
патрабаванням ЕМС, якiя
выказаны ў дырэктыве ЕС 89/336/
ЕЕС, i палажэнням закона аб
прытрымлiваннi напружання
(73/23 EC)
mw-1105.indd 34 11.03.2013 10:40:50

Похожие устройства

Скачать
Случайные обсуждения