Maxwell MW-2030 BN [16/24] Беларусская
![Maxwell MW-2030 BN [16/24] Беларусская](/views2/1099608/page16/bg10.png)
16
БЕЛАрусскАЯ
ФЕН MW-2030 BN
Фен прызначаны для сушкі і укладкі валасоў.
АПІсАННЕ
1. Перамыкач хуткасці паветра (0/ / )
2. Перамыкач ступені нагрэву ( / / )
3. Кнопка падачы «халоднага» паветра
4. Насадка-канцэнтратар
5. Рашотка паветразаборніка (здымны
фільтр)
6. Ручка
7. Гафтачка для падвешвання
8. Дыфузар
ЎВАГА!
– Не дазваляецца выкарыстоўваць
дадзеную прыладу зблізку ёмістасцяў з
вадой (такіх як ванна, басейн і да т.п.).
– Пасля выкарыстання фена ў ванным пакоі,
варта адлучыць вілку сеткавага шнура
ад разеткі, бо блізкасць вады ўяўляе
небяспеку, нават калі прылада выключана
выключальнікам.
– Для дадатковай абароны мэтазгодна
ўсталяваць у сетку сілкавання ваннага
пакоя прыладу ахоўнага адключэння (ПАА)
з намінальным токам спрацоўвання, які не
перавышае 30 мА; пры ўсталёўцы трэба
звярнуцца да адмыслоўца.
МЕрЫ БЯсПЕкІ
Перад пачаткам эксплуатацыі электрапрыбора
ўважліва прачытайце сапраўднае кіраўніцтва і
захавайце яго для выкарыстання ў якасці
даведкавага матэрыялу.
Выкарыстоўвайце прыладу толькі па яе
прамым прызначэнні, як выкладзена ў
дадзенай інструкцыі. Няправільны зварот з
прыборам можа прывесці да яго паломкі,
прычыніць шкоду карыстачу ці яго маёмасці.
• Перад уключэннем прылады
пераканайцеся ў тым, што напружанне
электрычнай сеткі адпавядае працоўнаму
напружанню прылады.
• У пазбяганне пажару не выкарыстоўвайце
перахаднікі пры падлучэнні прылады да
электрычнай разеткі.
• Выкарыстоўвайце толькі тую насадку, якая
ўваходзіць у камплект пастаўкі.
• Пры эксплуатацыі прыбора рэкамендуецца
разматаць сеткавы шнур на ўсю даўжыню.
• Сеткавы шнур не павінен:
– дакранацца да гарачых прадметаў,
– працягвацца праз вострыя канты,
– выкарыстоўвацца для для пераноскі
прыбора.
• Перыядычна правярайце стан ізаляцыі
сеткавага шнура і сеткавай вілкі.
• Не ўключайце прыладу ў месцах,
дзе распыляюцца аэразолі ці
выкарыстоўваюцца лёгкаўзгаральныя
вадкасці.
• Нанасіце лак для валасоў толькі пасля
мадэлявання прычоскі.
• Не выкарыстоўвайце прыбор падчас
прыняцця ванны.
• Ніколі не пакідайце прыбор без нагляду.
• Не бярыцеся мокрымі рукамі да корпуса,
сеткавага шнура ці за вілку сеткавага
шнура.
• Бярыцеся за працуючы фен толькі ў зоне
рукаяткі.
• Не кладзіце і не захоўвайце прыладу ў
месцах, дзе яна можа зваліцца ў ванну
ці ракавіну, напоўненую вадой, не
апускайце прыладу ў ваду ці любую іншую
вадкасць.
• Калі прылада звалілася ў ваду, неадкладна
выміце сеткавую вілку з электрычнай
разеткі, і толькі пасля гэтага можна
дастаць прыбор з вады.
• Не выкарыстоўвайце прыладу, калі вы
знаходзіцеся ў сонным стане.
• Не выкарыстоўвайце прыладу для ўкладкі
мокрых валасоўці сінтэтычных парыкоў.
• Пазбягайце судотыкі гарачых паверхняў
прылады з тварам, шыяй і іншымі часткамі
цела.
• Не накрывайце прыладу.
• Не кладзіце прыладу падчас працы на
адчувальныя да цяпла паверхні, мяккую
паверхню (на ложак ці канапу) і не
накрывайце яе.
• Не накіроўвайце гарачае паветра ў вочы ці
на іншыя цеплаадчувальныя часткі цела.
• Насадка-канцэнтратар падчас працы
награваецца. Перад здыманнем дайце ёй
астыць.
• Не ўстаўляйце староннія прадметы ў
любыя адтуліны корпуса.
• Забараняецца зачыняць паветраныя
адтуліны фена, не кладзіце яго на
мяккую паверхню (на ложак ці канапу),
дзе паветраныя адтуліны могуць быць
заблакаваны. У паветраных адтулінах не
павінна быць пуху, пылі, валасоў і г.д.
MW-2030.indd 16 24.03.2014 16:29:44
Содержание
Похожие устройства
- Maxwell MW-2023 GY Инструкция по эксплуатации
- Bork VC SHGR9921BK+э/щELB175 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2021 BK Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2021 PK Инструкция по эксплуатации
- Iriver T9 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2018 B Инструкция по эксплуатации
- Philips GC020/00 Инструкция по эксплуатации
- Iriver E30 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2028 PK Инструкция по эксплуатации
- Polaris PFH 2080S Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2020 R Инструкция по эксплуатации
- Scarlett SC-1053 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2020 VT Инструкция по эксплуатации
- Polaris PUH 1604 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2019 PK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1777 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2019 VT Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1779 BK Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-2016 B Инструкция по эксплуатации
- Samsung AR09HQFSAWK Инструкция по эксплуатации