Brayer BR-1100 [26/32] 51 by by

Brayer BR-1100 [26/32] 51 by by
50 51by by
-




Выкарыстоўвайце кававарку толькі па яе прамым
прызначэнні, як вызначана ў дадзенай інструкцыі.
Няправільнае выкарыстанне кававаркi можа
прывесці да яе паломкі, прычынення шкоды
карыстальніку ці яго маёмасці і не з’яўляецца
гарантыйным выпадкам.
Кававарка прызначана для падрыхтоўкі кавы
эспрэса і капучына, падагрэву гатовых напояў, за-
бараняецца падаграваць любыя іншыя вадкасці.
Пераканайцеся, што працоўная напруга кававаркі,
якая паказана на этыкетцы, адпавядае напруге
электрасеткі.
Вілка шнура сілкавання мае кантакт зазямлення,
устаўляйце яе ў электрычную разетку,
якая мае надзейны кантакт зазямлення. Пры
кароткім замыканні зазямленне паніжае рызыку
паражэння электрычным токам.
Звярніцеся да спецыяліста-электрыка, калі вы
не ўпэўнены ў тым, што вашы разеткі правільна
ўсталяваны ці заземлены.
Каб пазбегнуць узнікнення пажару, забараняецца
выкарыстоўваць «перахаднікі», прызначаныя для
падлучэння сеткавай вілкі да электрычнай разеткі,
якая не мае кантакта зазямлення.
Пры іскрэнні ў электрычнай разетцы і наяўнасці
паху гару, выміце вілку шнура сілкавання з разеткі
і звярніцеся ў арганізацыю, якая абслугоўвае
вашу хатнюю электрычную сетку.
Пры з’яўленні дыму з корпусу прылады, выміце
вілку шнура сілкавання з электрычнай разеткі і
прыміце меры да нераспаўсюджання агню.
Выкарыстоўвайце і захоўваеце кававарку пры
тэмпературы вышэй за 0 °C.
Забаранаяецца выкарыстоўваць кававарку па-за
памяшканнямі.
Не рэкамендуецца выкарыстоўваць прыладу
падчас навальніцы.
Аберагайце прыладу ад удараў, падзенняў, вібра-
цый і іншых механічных уздзеянняў.
Не астаўляйце кававарку, якая ўключана ў сетку,
без нагляду.
Каб пазбегнуць пажару, удару электрычным токам
або фізічных пашкоджанняў не апускайце вілку
шнура сілкавання, шнур сілкавання або корпус
кававаркі ў ваду або любыя іншыя вадкасці.
Не выкарыстоўвайце кававарку зблізку ад кухон-
най ракавіны, ў ванных памяшканнях, каля басей-
наў ці іншых ёмістасцяў, якія напоўнены вадой.
Калі прылада ўпала ў ваду, неадкладна выміце
вілку шнура сілкавання з электрычнай сеткі, і
толькі пасля гэтага мажліва дастаць прыладу з
вады.
Не выкарыстоўвайце кававарку ў непасрэднай
блізкасці ад награвальных прылад, крыніц цяпла
ці адкрытага полымя.
Забараняецца выкарыстоўваць прыладу ў
месцах, дзе выкарыстоўваюцца ці распыляюцца
аэразолі, а таксама зблізку ад лёгкаўзгаральных
вадкасцяў.
Усталёўвайце кававарку на роўную і ўстойлівую
паверхню, не стаўце яе на край стала. Не дапуш-
чайце, каб шнур сілкавання звешваўся са стала, а
таксама сачыце, каб ён не дакранаўся да гарачых
паверхняў і вострых кромак мэблі.
Не стаўце кававарку на гарачыя паверхні.
Забараняецца дакранацца да шнура сілкавання і
вілкі шнура сілкавання мокрымі рукамі.
Выкарыстоўвайце толькі дэталі кававаркі і прыла-
ды, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Перад уключэннем прылады пераканайцеся, што
ўсе здымныя дэталі ўсталяваны правільна.
Сачыце, каб узровень вады ў кававарцы быў не
вышэй, чым максімальная адмеціна.
Не ўключайце кававарку без вады.
Каб пазбегнуць атрымання апёку гарачай парай,
захоўвайце асцярожнасць пры падрыхтоўцы ма-
лочнай плеўкі або пры падагрэве гатовых напояў.
Паверхня трымальніка фільтра, трубкі-капучына-
тара і насадкі капучынатара можа мець дастатко-
ва высокую тэмпературу. Будзьце асцярожнымі і
акуратнымі пры кантакце з нагрэтымі паверхнямі
чайніка.
Забараняецца здымаць трымальнік фільтра пад-
час працы кававаркі.
Дайце прыстасаванню цалкам астыць перад
чысткай і здыманнем прыналежнасцей.
Адключайце кававарку ад электрычнай сеткі
перед чысткай ці ў тым выпадку, калі вы ёю не
карыстаецеся. Падчас адключэння кававаркі ад
электрычнай сеткі трымайцеся за вілку шнура
сілкавання і акуратна вымайце яе з электрычнай
разеткі, не цягніце за шнур сілкавыаня — гэта
можа прывесці да пашкоджання шнура сілка-
вання, электрычнай разеткі ці вызваць кароткае
замыканне.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца ў
якасці пакавання, без нагляду.

Не дазваляйце дзецям гуляць з поліэтыленавымі
пакетамі ці пакавальнай плёнкай. 

Кававарка не прызначана для выкарыстання
дзецьмі.
Здзяйсняйце нагляд за дзецьмі каб не дапусціць
выкарыстання прылады ў якасці цацкі.
Не дазваляйце дзецям дакранацца да прылады і
да шнура сілкавання падчас працы кававаркі.

Содержание

Скачать