Nec MultiSync V801 [10/44] Панэль кіравання

Nec MultiSync V801 [10/44] Панэль кіравання
Беларуская-8
Назвы і функцыі частак прылады
Панэль кіравання
Кнопка сілкавання
Умыкае і вымыкае сілкаванне. Гл. старонку 17.
Кнопка «MUTE» (сцішыць)
Умыкае і вымыкае гук.
Кнопка «INPUT» (уваход)
У экранным меню дзейнічае як кнопка выбару. (Змяняе
рэжымы: [DVI], [DPORT], [VGA], [RGB/HV], [HDMI],
[DVD/HD], [SCART], [VIDEO1], [VIDEO2] або [S-VIDEO]).
Тут пералічваюцца толькі магчымыя ўваходы,
прадстаўленыя зададзенымі вытворцам назвамі.
Кнопка «PLUS» (плюс)
У экранным меню дзейнічае як кнопка «+»: павялічвае
абраны параметр.
Па-за экранным меню павялічвае ўзровень выходнай
гучнасці.
Кнопка «MINUS» (мінус)
У экранным меню дзейнічае як кнопка «»: памяншае
абраны параметр.
Па-за экранным меню памяншае
ўзровень выходнай гучнасці.
Кнопка «UP» (уверх)
Калі экраннае меню не адчыненае, адчыняе яго.
Дзейнічае як кнопка
: перамяшчае вылучэнне ўверх па
пунктах наладаў у экранным меню.
Кнопка «DOWN» (уніз)
Калі экраннае меню не адчыненае, адчыняе яго.
Дзейнічае як кнопка
: перамяшчае вылучэнне ўніз па
пунктах наладаў у экранным меню.
Кнопка «EXIT» (выхад)
Калі экраннае меню не адчыненае, адчыняе яго.
У экранным меню дзейнічае як кнопка выхаду: вяртае ў
папярэдняе меню.
Датчык дыстанцыйнага кіравання і паказальнік
сілкавання
Атрымлівае сігналы ад бесправаднога пульта
дыстанцыйнага кіравання (калі ён ужываецца).
Гл. старонку 12.
Свеціцца зялёным, калі манітор у дзейным стане*.
Свеціцца чырвоным, калі манітор у стане вымкнутага
сілкавання.
Свеціцца жоўтым, калі манітор у стане эканоміі энергіі. У
стане чакання свеціцца зялёным і жоўтым напераменку,
калі дзейнічае функцыя раскладу — «SCHEDULE
SETTINGS». Пры няспраўнасці элемента манітора
паказальнік будзе мігцець чырвоным.
* Калі ў раздзеле паказальніка сілкавання («POWER
INDICATOR», гл. старонку 24) абраць «OFF», паказальнік
не будзе свяціцца, калі манітор будзе ў дзейным стане.
Датчык асветленасці
Вызначае ўзровень асветленасці наваколля, што
дазваляе манітору прыстасоўваць падсветку да ўмоў
асвятлення, каб карыстальніку было зручней глядзець
на манітор. Не захіляйце гэты датчык. Гл. старонку 19.
Замыканне кнопак кіравання
Дазваляе цалкам забараніць доступ да ўсіх функцый
кнопак кіравання. Каб замкнуць кнопкі кіравання
націсніце адначасова
і і ўтрымлівайце прынамсі
3 секунды. Каб адамкнуць кнопкі, націсніце адначасова
і і ўтрымлівайце прынамсі 3 секунды.

Содержание

Скачать