Nec MultiSync V801 [5/44] Беларуская

Nec MultiSync V801 [5/44] Беларуская
Беларуская-3
Беларуская
КАБ НАЛАДЖВАЦЬ І ВЫКАРЫСТОЎВАЦЬ ШМАТФУНКЦЫЯНАЛЬНЫ
МАНІТОР БЫЛО ЯК МАГА ЗРУЧНЕЙ, ПАМЯТАЙЦЕ НАСТУПНАЕ:
НЕ АДКРЫВАЙЦЕ МАНІТОР. Унутры няма частак, якія можа
абслугоўваць карыстальнік, а калі адкрыць або зняць корпус,
можна атрымаць удар электрычным токам або іншым чынам
патрапіць у небяспеку. Звяртайцеся да кваліфікаванага персаналу.
Не дазваляйце вадкасці трапляць у корпус, не карыстайцеся
маніторам побач з вадою.
Не ўстаўляйце ніякіх прадметаў у адтуліны ў корпусе, бо яны
могуць дакрануцца да месцаў з небяспечным напружаннем, якое
можа быць шкодным або смяротным і можа прывесці да ўдару
электрычным токам, загарання, збою абсталявання.
Не кладзіце важкія прадметы на кабель сілкавання.
Пашкоджаны кабель можа выклікаць пажар або ўдарыць токам.
Не стаўце прыладу на нахільную або няўстойлівую рухомую
паверхню, стойку або стол, бо манітор можа ўпасці і сур’ёзна
пашкодзіцца.
Не ўсталёўвайце выраб дысплэем уверх, уніз, дагары нагамі на
доўгі час, бо гэта можа пашкодзіць экран.
Кабель сілкавання, якім вы карыстаецеся, мусіць адпавядаць
стандартам бяспекі вашай краіны. (У Еўропе трэба
выкарыстоўваць кабель «H05VV-F 3G» 1 мм
2
.)
У Вялікабрытаніі з гэтым маніторам трэба выкарыстоўваць
дазволеныя Брытанскім інстытутам стандартаў кабелі сілкавання
са штэпселем, які мае чорны засцерагальнік (13 А).
Не кладзіце нічога на манітор і не выкарыстоўвайце яго на
адкрытай прасторы.
Не згінайце кабель сілкавання, не скручвайце яго і не псуйце
іншымі спосабамі.
Калі шкло разаб’ецца, будзьце асцярожнымі.
Не захіляйце вентыляцыйныя адтуліны манітора.
Не выкарыстоўвайце манітор ва ўмовах высокае тэмпературы,
вільготнасці, у пыльных месцах і месцах, дзе збіраюцца алеістыя
рэчывы.
Калі манітор або шкло разаб’ецца, не дакранайцеся да вадкіх
крышталёў і будзьце асцярожнымі.
Каб цяпло магло належным чынам рассейвацца, забяспечце
дастатковую вентыляцыю вакол манітора. Не захіляйце
вентыляцыйныя адтуліны і не размяшчайце манітор у
непасрэднай блізкасці ад батарэй ацяплення або іншых крыніц
цяпла. Не стаўце нічога на манітор.
Кабель сілкавання — галоўны сродак адлучаць прыладу
ад крыніцы сілкавання. Манітор трэба ўсталёўваць побач з
лёгкадаступнай электрычнай разеткаю.
Не перасоўвайце і не ўсталёўвайце манітор з дапамогаю
вяроўкі або дроту, прымацаваных да ручкі на задняй панэлі. Не
ўсталёўвайце і не замацоўвайце манітор з дапамогаю ручкі на
задняй панэлі. Ён можа ўпасці і траўміраваць карыстальніка.
Перавозьце манітор асцярожна. Захоўвайце для гэтага пакоўку.
Калі вентылятар ахалоджвання бесперапынна
выкарыстоўваецца, варта праціраць вентыляцыйныя адтуліны
дачыста прынамсі раз на месяц.
Прынамсі раз на год ачышчайце адтуліны на задняй панэлі корпуса,
каб выдаліць бруд і пыл, — гэта павысіць надзейнасць працы.
Калі выкарыстоўваецца кабель лакальнай сеткі, не далучайце
вонкавыя прылады правадамі, у якіх можа быць завялікае
напружанне.
Не выкарыстоўвайце манітор, калі тэмпература або вільготнасць
хутка змяняюцца, пазбягайце накіроўваць наўпрост на манітор
халоднае паветра з кандыцыянера, бо гэта можа скараціць
тэрмін службы манітора або прывесці да ўтварэння кандэнсату.
Калі з’явіўся кандэнсат, адлучыце стойку манітора на час,
пакуль кандэнсат не знікне.
Далучэнне да тэлевізара*
Кабельная размеркавальная сістэма мусіць мець зазямленне
згодна са стандартам ANSI/NFPA 70, Нацыянальным зборам
законаў і стандартаў ЗША па электратэхніцы (NEC), раздзел
820.93: «Зазямленне вонкавага праводнага экранаванага або
кааксіяльнага кабелю» (англ. «Grounding of Outer Conductive
Shield of a Coaxial Cable»).
Экран кааксіяльнага кабелю мусіць злучацца з зазямленнем
мантажу будынку.
Пры ўмовах, пералічаных ніжэй, неадкладна адлучыце манітор ад
разеткі і звярніцеся да кваліфікаванага персаналу.
Калі пашкоджаны кабель сілкавання або штэпсель.
Калі ў манітор пралілі вадкасць, або туды трапілі нейкія прадметы.
Калі манітор трапіў пад дождж або ў ваду.
Калі манітор упаў або пашкодзіўся корпус манітора.
Калі вы заўважылі пашкоджанні канструкцыі: расколіны або
незвычайнае хістанне.
Калі наступныя ўказанні па выкарыстанні выконваюцца, але
манітор не працуе належным чынам.
Парады па выкарыстанні
Каб прылада працавала найлепшым чынам, дайце ёй 20 хвілінаў,
каб прагрэцца.
Давайце вачам адпачыць: час ад часу засяроджвайце позірк на
прадмеце на адлегласці прынамсі 5 метраў. Часта міргайце.
Каб паменшыць водбліскі і адлюстраванні, размяшчайце манітор
пад вуглом 90 ° да вокнаў і іншых крыніц святла.
Ачышчайце паверхню вадкакрышталёвага манітора мяккаю
тканінаю без ворсу. Не выкарыстоўвайце чысцільныя сродкі, у
тым ліку сродкі для шкла!
Настаўце яскравасць, кантраснасць і рэзкасць манітора так, каб
было зручна глядзець.
Каб пазбегнуць «следу выявы» (эфект рэшткавае выявы),
старайцеся зрабіць так, каб нязменлівыя ўзоры не
адлюстроўваліся на маніторы доўгі час.
Рэгулярна спраўджвайце зрок у лекара.
Эрганоміка
Каб працоўнае месца было як мага больш зручным, мы раім
наступнае:
Са звычайнымі крыніцамі сігналаў ужывайце загадзя
вызначаныя спалучэнні памеру і размяшчэння.
Выкарыстоўвайце загадзя вызначаныя налады колераў.
Выкарыстоўвайце сігналы з прагрэсіўнай разгорткай.
Не выкарыстоўвайце пераважна сіні колер на цёмным фоне,
бо такое спалучэнне дрэнна ўспрымаецца, а недахоп кантрасту
можа стамляць вочы.
Як ачышчаць вадкакрышталёвую панэль
Калі вадкакрышталёвая панэль запэцкалася, асцярожна
пратрыце яе мяккаю тканінаю.
Нельга церці вадкакрышталёвую панэль грубым матэрыялам.
Нельга націскаць на паверхню вадкакрышталёвага дысплэя.
Нельга выкарыстоўваць арганічныя ачышчальнікі, бо яны могуць
пашкодзіць або сапсаваць колер паверхні вадкакрышталёвага
дысплэя.
Як ачышчаць корпус
Адлучыце крыніцу сілкавання.
Акуратна пратрыце корпус мяккаю тканінай.
Каб ачысціць корпус, пратрыце спачатку тканінаю, змочанаю ў
вадзе з нейтральным ачышчальным сродкам, а потым — сухою
тканінай.
ЗАЎВАГА. НЕ АЧЫШЧАЙЦЕ корпус бензінам, разрэджвальнікамі,
сродкамі на шчолачы і спірце, ачышчальнікамі для
шкла і паліравання, воскам, пральнымі парашкамі
або сродкамі ад насякомых. Не пакідайце гуму або
вініл доўгі час кантактаваць з паверхняю корпуса.
Ад пералічаных вадкасцей і матэрыялаў фарба можа
сапсавацца, адслоіцца або парэпацца.
Меры засцярогі, абслугоўванне і парады па выкарыстанні
* Набыты выраб можа не мець гэтае функцыі.

Содержание

Скачать