Nec MultiSync V801 [31/44] Пульт дыстанцыйнага кіравання функцыя

Nec MultiSync V801 [31/44] Пульт дыстанцыйнага кіравання функцыя
Беларуская-29
Беларуская
ФУНКЦЫЯ ІДЭНТЫФІКАТАРА ДЫСТАНЦЫЙНАГА
КІРАВАННЯ
ІДЭНТЫФІКАТАР ДЫСТАНЦЫЙНАГА КІРАВАННЯ
Пульт дыстанцыйнага кіравання можа кіраваць сотняй асобных манітораў
«MultiSync» з дапамогай рэжыму ідэнтыфікатара дыстанцыйнага кіравання (REMOTE
CONTROL ID). Гэты рэжым працуе з ідэнтыфікатарамі манітораў, што дазваляе
кіраваць сотняй асобных манітораў «MultiSync». Прыклад: калі ў адным памяшканні
выкарыстоўваецца шмат манітораў, пульт дыстанцыйнага кіравання ў звычайным
рэжыме будзе пасылаць сігналы на ўсе маніторы адначасова (гл. малюнак 1). Пульт
дыстанцыйнага кіравання ў рэжыме ідэнтыфікатара дыстанцыйнага кіравання будзе
кіраваць адным маніторам унутры групы (гл. малюнак 2).
УСТАЛЯВАЦЬ ІДЭНТЫФІКАТАР ДК
Трымаючы націснутай кнопку «REMOTE ID SET» на пульце дыстанцыйнага кіравання,
увядзіце з клавіятуры ідэнтыфікатар манітора (лічба ад 1 да 100), якім трэба
кіраваць. Пасля гэтага пультам ДК можна кіраваць маніторам, які мае вызначаны
ідэнтыфікатар.
Калі абраць «0», або калі пульт дыстанцыйнага кіравання ў нармальным рэжыме,
пульт будзе кіраваць усімі маніторамі.
УСТАЛЯВАЦЬ АБО СКІНУЦЬ РЭЖЫМ ДК
Рэжым ідэнтыфікатара: каб увайсці ў рэжым ідэнтыфікатара, націсніце кнопку
«REMOTE ID SET» і трымайце яе 2 секунды.
Звычайны рэжым: каб вярнуцца ў звычайны рэжым, націсніце кнопку «REMOTE ID
CLEAR» і трымайце яе 2 секунды.
Каб функцыя працавала належным чынам, дысплэю трэба прызначыць
ідэнтыфікатар. Ідэнтыфікатар манітора можна прызначыць з дапамогаю пункта
«MULTI DISPLAY» экраннага меню (гл. старонку 24).
Накіруйце пульт дыстанцыйнага кіравання на датчык патрэбнага манітора і націсніце кнопку «REMOTE ID SET». Калі пульт працуе ў
рэжыме ідэнтыфікатара, на дысплэі адлюструецца нумар — ідэнтыфікатар манітора (MONITOR ID).
Пультам ДК можна кіраваць маніторам, які мае пэўны прызначаны яму ідэнтыфікатар.
1. Усталюйце ідэнтыфікатар манітора для дысплэя (гл. старонку 24). Нумар манітора — лічба ад 1 да 100.
Гэта нумар дазваляе пульту ДК кіраваць маніторам, не закранаючы іншыя маніторы.
2. На пульце дыстанцыйнага кіравання націсніце і трымайце кнопку REMOTE SET ID і ўвядзіце з клавіятуры ідэнтыфікатар
дыстанцыйнага кіравання (лічба ад 1 да 100). Ідэнтыфікатар дыстанцыйнага кіравання мусіць супадаць з нумарам манітора, якім
трэба кіраваць. Каб кіраваць усімі даступнымі маніторамі адначасова, выберыце «0».
3. Накіруйце пульт дыстанцыйнага кіравання на датчык патрэбнага манітора і націсніце кнопку «REMOTE ID SET».
Нумар манітора адлюстроўваецца чырвоным колерам на дысплэі.
Калі значэнне ідэнтыфікатара дыстанцыйнага кіравання — «0», тады на ўсіх дысплэях чырвоным колерам адлюструюцца
адпаведныя нумары.
Калі нумар манітора адлюстроўваецца на дысплэі белым колерам, гэта значыць што нумар манітора і ідэнтыфікатар дыстанцыйнага
кіравання не супадаюць.
Гэтым вадкакрышталёвым маніторам можа кіраваць праз персанальны камп’ютар або бесправадным пультам
дыстанцыйнага кіравання з дапамогаю злучэння RS-232C.
Ідэнтыфікатар манітора і ІЧ-пульт ДК
З дапамогаю аднаго камп’ютара або ІЧ-пульта дыстанцыйнага кіравання можна кіраваць вялікай колькасцю манітораў (да 100) па
паслядоўным ланцугу на злучэнні праз інтэрфейс RS-232C.
1. Злучыце камп’ютар і маніторы.
Злучыце выхад порту RS-232C камп’ютара з уваходам RS-232C манітора. Пасля гэтага можна злучыць выхад RS-232C гэтага
манітора з уваходам RS-232C іншага манітора. Праз інтэрфейс RS-232C можна злучыць да 100 манітораў.
Пульт дыстанцыйнага кіравання Функцыя
Нумар
манітора: 1
Нумар
манітора: 2
Нумар
манітора: 3
Нумар
манітора: 1
Нумар
манітора: 2
Нумар
манітора: 3
Не кіруецца
дыстанцыйна
Не кіруецца
дыстанцыйна
Кіруецца
дыстанцыйна
Кіруецца
дыстанцыйна
Кіруецца
дыстанцыйна
Кіруецца
дыстанцыйна
Малюнак 1
Пульт у
звычайным
рэжыме або
ідэнтыфікатар = 0
Малюнак 2
Пульт наладжаны на
ідэнтыфікатар = 3

Содержание

Скачать