Nec MultiSync V801 [7/44] Арыентацыя

Nec MultiSync V801 [7/44] Арыентацыя
Беларуская-5
Беларуская
Прыладу нельга выкарыстоўваць ці ўсталёўваць
без настольнай стойкі або іншых замацавальных
прыстасаванняў. Каб належным чынам усталяваць,
настойліва раіцца скарыстацца паслугамі асобы, якая
прайшла навучанне і атрымала допуск ад таварыства
«NEC». Невыкананне стандартызаванага таварыствам
«NEC» парадку дзеянняў па ўсталяванні можа пашкодзіць
абсталявання або траўміраваць карыстальніка або
асобу, якая ўсталёўвае манітор. Гарантыйныя абавязкі
не распаўсюджваюцца на пашкоджанні, выкліканыя
няправільным усталяваннем. Невыкананне гэтых
указанняў можа спыніць дзеянне гарантыі.
Усталяванне
НЕ ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ манітор самастойна. Звярніцеся да
прадаўца. Каб належным чынам усталяваць, настойліва
раіцца скарыстацца паслугамі кваліфікаванага
адмыслоўца, які прайшоў навучанне. Перад тым
як усталёўваць, агледзьце месца дзе будзе стаяць
прылада. За ўсталяванне на сцяну або столь нясе
адказнасць пакупнік. Не ўсе сцены або столі здольныя
вытрымаць вагу прылады. Гарантыйныя абавязкі не
распаўсюджваюцца на пашкоджанні, выкліканыя
няправільным усталяваннем, змяненнем канструкцыі або
наваламі. Невыкананне гэтых указанняў можа спыніць
дзеянне гарантыі.
НЕ ЗАХІЛЯЙЦЕ вентыляцыйныя адтуліны мантажнымі
або іншымі прыстасаваннямі.
Персаналу таварыства «NEC»:
Каб усталяваць прыладу бяспечна, выкарыстоўвайце
прынамсі два кранштэйны. Прымацоўвайце прыладу да
прынамсі двух пунктаў месца ўсталявання.
Калі ўсталёўваеце прыладу на сцяну
або столь, улічвайце наступнае.
Калі выкарыстоўваюцца незацверджаныя
таварыствам «NEC» мантажныя прыстасаванні, яны
мусяць адпавядаць спосабу мантажу, сумяшчальнаму
са стандартам VESA (FDMlv1).
Таварыства «NEC» раіць выкарыстоўваць мантаж,
які адпавядае паўночна-амерыканскаму стандарту
UL1678 (Паўночная Амерыка).
NEC настойліва раіць
выкарыстоўваць шрубы
М8 (15 17 мм + таўшчыня
кранштэйна). Калі
ўжываюцца шрубы,
даўжэйшыя за
15–17 мм, праверце глыбіню
адтуліны. (Рэкамендаваная
сіла заціску: 1125–1375 Н·см)
Адтуліна ў кранштэйне мусіць
быць не большаю за φ10,0 мм.
Перад тым як усталёўваць, агледзьце месца
ўсталявання і ўпэўніцеся, што яна можа вытрымаць
вагу прылады, і што прылада будзе абароненая ад
магчымых пашкоджанняў.
Падрабязнасці — у даведніку па адпаведных
прыстасаваннях для ўсталявання.
Упэўніцеся, што паміж маніторам і кранштэйнам няма
прагалу.
Усталяванне
Арыентацыя
Калі манітор выкарыстоўваецца ў кніжнай
арыентацыі, яго трэба павярнуць па сонцы так, каб
левы бок стаў верхнім, а лямпачка-паказальнік
перамясцілася ўніз. Гэта дазволіць забяспечыць
належную вентыляцыю і падоўжыць тэрмін службы
манітора. Недастатковая вентыляцыя можа скараціць
тэрмін службы манітора.
Лямпачка-паказальнік
Калі манітор выкарыстоўваецца ў кніжнай
арыентацыі, размяшчэнне ручак можа змяніцца.
Альбомная арыентацыя:
Кніжная арыентацыя:
Шруба
Прылада
15-17 мм
Таўшчыня
кранштэйна
і шайбаў
найбольшы
φ 10,0 мм
Няма
прагалу
без разьбы,
Мантажны
кранштэйн
Шайбы
5 мм

Содержание

Скачать