Nec MultiSync V801 [3/44] Для зша

Nec MultiSync V801 [3/44] Для зша
Беларуская-1
Беларуская
Заява пра адпаведнасць
Для ЗША
Звесткі FCC
1. Каб не ствараць перашкоды тэлевізійнаму і радыёсігналу, з каляровым дысплэем «MultiSync V801 (V801)»
выкарыстоўвайце кабелі, якія пастаўляліся разам з ім.
(1) Каб забяспечыць адпаведнасць стандартам FCC, выкарыстоўвайце прыкладзены кабель сілкавання (або іншы
адпаведных параметраў).
(2) Выкарыстоўвайце высакаякасны экранаваны кабель відэасігналу.
Выкарыстанне іншых кабеляў і адаптараў можа перашкаджаць прымаць тэлевізійныя і радыёсігналы.
2. Гэтае абсталяванне прайшло выпрабаванне на адпаведнасць абмежаванням для лічбавых прылад класы А згодна
з часткаю 15 правілаў Федэральнага кіраўніцтва па сувязі (FCC, ЗША). Гэтыя абмежаванні распрацоўваліся, каб
забяспечыць разумную абарону ад шкоднага ўплыву пры выкарыстанні абсталявання ў гандлёвых памяшканнях.
Гэтае абсталяванне стварае, выкарыстоўвае і можа выпраменьваць энергію прамежку радыёчастот, і калі яго
ўсталяваць і выкарыстоўваць насуперак указанням, яно можа перашкаджаць радыёсувязі. Выкарыстанне прылады
ў жылых памяшканнях можа ствараць перашкоды; у гэтым выпадку карыстальнік павінен устараніць перашкоды за
свой кошт.
Калі неабходна, карыстальнік мусіць звярнуцца па дадатковыя парады да прадаўца або да адмыслоўца, дасведчанага
ў галіне радыё і тэлебачання. Карыснаю можа быць наступная брашура, падрыхтаваная Федэральным кіраўніцтвам
па сувязі (ЗША): «Як вызначыць і ўстараніць перашкоды радыё і ТБ» (англ. «How to Identify and Resolve Radio-TV
Interference Problems»). Гэты дапаможнік можна атрымаць па наступным адрасе: U.S. Government Printing Office,
Washington, D.C., 20402, Stock No. 004-000-00345-4.
Для Канады
Заява Канадскага дэпартамента сувязі пра адпаведнасць
Заява. Гэтая лічбавая прылада класы A адпавядае канадскаму стандарту ICES-003.
C-UL. Прылада мае адзнаку «C-UL» і адпавядае канадскім Патрабаванням бяспекі згодна з дакументам
CAN/CSA C22.2 № 60950-1.
АС «Windows» — зарэгістраваны таварны знак таварыства «Microsof.
«NEC» — зарэгістраваны таварны знак таварыства «NEC».
«OmniColor» — таварны знак ТАА «NEC Display Solutions», зарэгістраваны ў Еўрапейскім саюзе і
Швейцарыі.
Лагатып «DisplayPort» і лагатып адпаведнасці стандарту «DisplayPort» — таварныя знакі, якія
належаць «Асацыяцыі па стандартызацыі ў галіне відэатэхнікі» (VESA).
Усе іншыя гандлёвыя маркі і назвы вырабаў з’яўляюцца таварнымі знакамі або зарэгістраванымі
таварнымі знакамі адпаведных уладальнікаў.
«HDMI», лагатып «HDMI» і «High-Definition Multimedia Interface» — таварныя знакі або зарэгістраваныя ў ЗША і іншых
краінах таварныя знакі ТАА «HDMI Licensing».

Содержание

Скачать