Nec MultiSync V801 [8/44] Выкарыстанне мантажных прыстасаванняў

Nec MultiSync V801 [8/44] Выкарыстанне мантажных прыстасаванняў
Беларуская-6
Выкарыстанне мантажных
прыстасаванняў
Манітор прызначаны для выкарыстання з сістэмамі
мацавання стандарту VESA.
1. Усталяванне з дапамогаю нітоў з
пятлёю
Каб дапамагчы ва ўсталяванні, у камплекце пастаўкі
прылады ёсць ніты з пятлёю.
Закруціце ніты з пятлёю ў адтуліны, як паказваецца
на малюнку.
Упэўніцеся, што ніты надзейны замацаваліся.
Перамяшчайце манітор з дапамогаю пад’ёмнае
прылады, прымацаванае да нітоў.
НЕ ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ манітор, выкарыстоўваючы адны
толькі ніты з петлямі.
Адтуліна пад
ніт з пятлёю
Ніт з пятлёю (M10, не ў камплекце)
2. Выкарыстанне мантажных
прыстасаванняў
Будзьце асцярожныя, каб не перакуліць манітор, калі
далучаеце прыстасаванні.
Мантажныя вузлы стандарту VESA
400 мм
400 мм
Мантажныя прыстасаванні можна прымацоўваць,
паклаўшы манітор пярэдняю панэллю ўніз. Каб не
пашкодзіць дысплэй, варта падкласці на стол пад
манітор тканіну, каб прыкрыць экран. У такую тканіну
вадкакрышталёвы дысплэй быў абгорнуты ў пачатковай
пакоўцы. Упэўніцеся, што на стале няма нічога, што
магло б пашкодзіць манітор.
Калі выкарыстоўваюцца незацверджаныя таварыствам
«NEC» мантажныя прыстасаванні, яны мусяць
адпавядаць спосабу мантажу, сумяшчальнаму са
стандартам VESA.
ЗАЎВАГА. Не пакідайце манітор пярэдняй панэллю
ўверх або ўніз больш як на гадзіну, бо
гэта можа адмоўна ўздзейнічаць на працу
экрана.
Перад усталяваннем упэўніцеся, што
манітор будзе стаяць на плоскай паверхні і
будзе дастаткова прасторы.
Месца ўсталявання
Столь і сцены мусяць быць дастаткова моцныя, каб
вытрымаць манітор і мантажныя прыстасаванні.
НЕ ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ прыладу ў месцах, дзе брама або
дзверы могуць ударыць манітор.
НЕ ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ прыладу ў пыльныя месцы і
месцы, дзе на прыладу будзе дзейнічаць моцнае
трымценне.
НЕ ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ прыладу побач з месцам, дзе
галоўная крыніца сілкавання ўваходзіць у будынак.
Не ўсталёўвайце ў месца, дзе манітор або кранштэйн
можна лёгка зачапіць або павесіць на іх нешта.
Калі прылада ўсталёўваецца ў паглыбленне
(напрыклад, у сцяне), пакіньце прынамсі 100 мм
(4 цалі) адлегласці паміж маніторам і сцяной — для
вентыляцыі.
Каб цяпло магло належным чынам рассейвацца ад
прылады і мантажных прыстасаванняў, забяспечце
дастатковую вентыляцыю вакол манітора.
Усталяванне на столь
Упэўніцеся, што столь дастаткова трывалая,
каб вытрымліваць вагу прылады і мантажных
прыстасаванняў працяглы час, а таксама падчас
землетрасенняў, нечаканага трымцення і іншых
вонкавых уздзеянняў.
Упэўніцеся, што манітор прымацоўваецца да
надзейнага ўчастку столі, напрыклад да апорнай
бэлькі. Замацуеце манітор з дапамогаю нітоў,
спружынных шайбаў або шайбаў з гайкамі.
НЕ ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ ў месцы, якія не маюць
унутранай апорнае будовы. НЕ ВЫКАРЫСТОЎВАЙЦЕ
шрубы для дрэва або анкерныя шрубы. НЕ
ЎСТАЛЁЎВАЙЦЕ прыладу на ўнутранае аздабленне
або на падвесныя канструкцыі.
Абслугоўванне
Перыядычна правярайце, ці закручаныя шрубы,
ці няма шчылін, перакосаў і іншых праблем, якія
могуць з’явіцца на мантажных прыстасаваннях. Калі
выяўляецца праблема, звярніцеся па абслугоўванне
да кваліфікаванага персаналу.
Рэгулярна правярайце месца ўсталявання на
прыкметы пашкоджання або аслаблення, якія могуць
з’явіцца з цягам часу.

Содержание

Скачать