Vitek VT-3404 BK [35/44] Беларуская
![Vitek VT-3404 BK [35/44] Беларуская](/views2/1952910/page35/bg23.png)
35
Беларуская
• Не дазваляйце дзецям, малодшым за 8 гадоў,
дакранацца да корпуса маторнага блока, да
сеткавага шнура ці да вілкі сеткавага шнура
падчас працы прылады.
• Не дазваляйце дзецям малодшай 8 гадоў
выкарыстоўваць прыладу ў якасці цацкі.
• Будзьце вельмі ўважлівыя, калі паблізу ад
прылады, якая працуе, знаходзяцца дзеці
малодшай 8 гадоў ці асобы з абмежаванымі
магчымасцямі.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі малодшай 8 гадоў.
• Дзеці старэй 8 гадоў i людзі з абмежаванымі
магчымасцямі могуць карыстацца прыладай
толькі ў тым выпадку, калі яны знаходзяцца пад
наглядам асобы, якая адказвае за іх бяспеку, i
кали iм былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае выкарыстанне
прылады і тых небяспеках, якія могуць узнікаць
пры яе няправільным выкарыстанні.
• Не ўключайце прыладу без прадуктаў.
• Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
• Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей да 8 гадоў.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ ХАТНЯГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Нататка: Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры пакаёвай тэмпературы не меней
дзвюх гадзін.
– Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
насадкі, якія будуць кантактаваць з прадуктамі,
цёплай вадой з нейтральным мыйным сродкам
і старанна прасушыце іх.
– Маторны блок (4), рэдуктар венца (6), вечка-
рэдуктар працэсара (10) пратрыце мяккай злёгку
вільготнай тканінай.
Увага!
– Не апускайце маторны блок (4), рэдуктар
венца (6), вечка-рэдуктар чары працэсара (10),
сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў
любыя іншыя вадкасці.
– Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў посудамыйную
машыну.
ПРАЦЯГЛАСЦЬ ПРАЦЫ
Працягласць бесперапыннай працы з насадкамі (5, 7)
не павінна перавышаць 1 хвіліны. Пры перапрацоўцы
прадуктаў у працэсары працягласць працы не павінна
перавышаць 20-30 секунд. Паміж працоўнымі цыкламі
рабіце перапынак не меней за дзве хвіліны.
ВЫКАРЫСТАННЕ НАСАДКІ-БЛЭНДАРА
Папярэджанне:
– Перад зборкай пераканайцеся ў тым, што вілка
сеткавага шнура не ўстаўлена ў электрычную
разетку.
• Устаўце насадку-блэндар (5) у маторны блок
(4) і павярніце яе супраць гадзіннікавай стрэлкі
да ўпора.
• Устаўце сеткавую вілку ў электрычную разетку.
• Пагрузіце насадку-блэндар (5) у ёмістасць
з прадуктамі, якія вы жадаеце здрабніць/
перамяшаць, для гэтага можна выкарыстоўваць
мерную шклянку (22).
Нататка: Пры выкарыстанні мернай шклянкі (22)
для драбнення/перамешвання прадуктаў аб’ём
інгрэдыентаў не павінен перавышаць 200 мл. У
адваротным выпадку магчыма распырскванне
інгрэдыентаў, што перамешваюцца.
• Для ўключэння прылады націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (2). Рэгулятарам (1) усталюйце жаданую
хуткасць працы ад 1 да 20. Выкарыстоўвайце
дадзены рэжым працы для змешвання вадкіх
прадуктаў.
• Пры націску і ўтрыманні кнопкі (3) прылада
ўключыцца на максімальных зваротах.
Выкарыстоўвайце дадзены рэжым працы для
сумеснай апрацоўкі вадкіх і цвёрдых прадуктаў.
Заўвагі:
– Прадукты змяшчаюцца ў ёмістасць да ўключэння
прылады.
– Перад пачаткам працэсу драбнення/змешвання
рэкамендуецца ачысціць садавіну ад лупіны,
выдаліць неядомыя часткі, такія як костачкі,
і парэзаць садавіну кубікамі памерам каля
2х2 см.
• Пасля завяршэння выкарыстання прылады
выміце сеткавую вілку з электрычнай разеткі і
адлучыце насадку-блэндар (5), павярнуўшы яе
па гадзіннікавай стрэлцы.
Увага!
– Забараняецца здымаць насадку-блэндар (5)
падчас працы.
– Каб не пашкодзіць лёзы, не перапрацоўвайце
занадта цвёрдыя прадукты, такія як крупы,
рыс, прыправы, кава, лёд, сыр, замарожаныя
прадукты.
– Пры ўзнікненні цяжкасцяў пры перапрацоўцы
прадуктаў дадайце ў ёмістасць з прадуктамі
некаторую колькасць вадкасці.
ВЫКАРЫСТАННЕ ВЕНЦА
Выкарыстоўвайце насадку-венца (7) толькі для
ўзбівання крэму, прыгатавання бісквітнага цеста ці
перамешвання гатовых дэсертаў.
VT-3404.indd 35 30.10.2013 10:10:52
Содержание
- Hand blender set 1
- Vt 3404 bk 1
- Блендерный набор 1
- English 3
- English 4
- English 5
- English 6
- Deutsch 7
- Deutsch 8
- Deutsch 9
- Deutsch 10
- Deutsch 11
- Русский 12
- Русский 13
- Русский 14
- Русский 15
- Русский 16
- Қазақша 17
- Қазақша 18
- Қазақша 19
- Қазақша 20
- Română moldovenească 21
- Română moldovenească 22
- Română moldovenească 23
- Română moldovenească 24
- Český 25
- Český 26
- Český 27
- Český 28
- Україньска 29
- Україньска 30
- Україньска 31
- Україньска 32
- Україньска 33
- Беларуская 34
- Беларуская 35
- Беларуская 36
- Беларуская 37
- Беларуская 38
- O zbekcha 39
- O zbekcha 40
- O zbekcha 41
- O zbekcha 42
- Ro md data fabricării este indicată în numărul de serie pe tabelul cu datele tehnice numărul de serie reprezintă un număr din unsprezece cifre primele patru cifre indicînd data fabricării de exemplu dacă numărul de serie este 0606xxxxxxx înseamnă că produsul dat a fost fabricat în iunie luna a asea 2006 43
Похожие устройства
- Vitek VT-3414 W Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-3419 BK Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-8511 BK Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-8533 Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1454 W Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1458 R Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1460 OG Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1461 GY Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1466 ST Руководство пользователя
- Vitek VT-1469 W Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1470 W Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1473 ST Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-1474 ST Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1475 W Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1478 W Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1479 BK Руководство по эксплуатации
- Vitek VT-1480 GY Инструкция по эксплуатации
- Zelmer 480_490 Руководство по эксплуатации
- Zelmer 491 Руководство по эксплуатации
- Zelmer 32Z012 Руководство по эксплуатации