Vitek VT-1673 [41/52] Беларускi

Vitek VT-1673 [41/52] Беларускi
41
БЕЛАРУСКI
Спецыяльныя прыналежнасці - для
набівання каўбасак і падрыхтоўкі «кеббе».
Сістэма абароны ад перагрэву -
забяспечвае абарону электраматора
мясасечкі ад перагрэву.
УВАГА!
Перад пачаткам рубкі мяса абавязкова
пераканайцеся ў тым, што ўсе косткі і лішкі
тлушчу выдалены.
Карыстайцеся штурхачом, які ўваходзіць
у камплект пастаўкі. Не прапіхвайце
прадукты якімі-небудзь прадметамі ці
пальцамі.
Ні ў якім разе не апускайце корпус
мясасечкі ў ваду ці іншыя вадкасці.
Падчас выкарыстання насадак «кеббе» (17,
18) і для набівання каўбасак (15, 16) нельга
ўсталёўваць рашоткі (10, 12) і нож (13).
Не спрабуйце перапрацоўваць мясасечкай
харчовыя прадукты з цвёрдымі валокнамі
(напрыклад, імбір ці хрэн).
У пазбяганне стварэння затораў не
прыкладвайце празмерных намаганняў,
прапіхваючы мяса.
Калі які-небудзь застраўшы цвёрды
кавалак прыводзіць да прыпынку кручэння
шнека і нажа, неадкладна выключыце
прыбор і перад тым як працягнуць працу,
выдаліце яго.
Калі па прычыне перагрузкі спрацавала
сістэма абароны ад перагрэву, не
ўключайце прыбор адразу, пачакайце
прыкладна 20-30 мінут, націсніце на
кнопку ўключэння аўтаматычнага
тэрмазасцерагальніка(19), а затым
працягвайце працу, пры гэтым прапіхвайце
прадукты ў адтуліну галоўкі мясасечкі з
меншымі намаганнямі.
Пры пераключэнні на зваротнае кручэнне
(REVERSE) выключыце мясасечку,
націснуўшы кнопку (6) (ON/OFF) і зрабіце
паўзу ў 5-6 секунд, неабходную для
прыпынку матора пасля гэтага націсніце
кнопку (7) (REV).
ПАДРЫХТОЎКА МЯСАСЕЧКІ
Выміце мясасечку і выдаліце ўсе
пакавальныя матэрыялы, пратрыце корпус
вільготнай тканінай.
Усе здымныя дэталі прамыйце цёплай вадой
з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
і перад зборкай старанна прасушыце.
Перад першым уключэннем пераканайцеся,
што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прыбора.
ПРАЦА З МЯСАСЕЧКАЙ
Мясасечка прызначана для перапрацоўкі
мяса без костак (толькі ў хатніх умовах).
Збярыце прыбор і ўсталюйце на роўную
сухую паверхню.
Пераканайцеся ў тым, што вентыляцыйныя
адтуліны на корпусе не заблакаваны.
Перад першым уключэннем пераканайцеся,
што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прыбора.
Устаўце ві
лку сеткавага шнура ў разетку.
Пастаўце пад галоўку мясасечкі (3)
падыходны посуд.
Пераканайцеся ў тым, што мяса цалкам
адтала, выдаліце лішкі тлушчу і касці,
парэжце мяса на кубікі ці палоскі такога
памеру, каб яны вольна праходзілі ў
адтуліну латка (2).
Уключыце прыбор кнопкай (6) (ON/OFF),
пры гэтым загарыцца індыкатар працы
прылады (8).
Не спяшаючыся, прапіхвайце мяса ў
раструб галоўкі мясасечкі (3) пры дапамозе
штурхача (1).
Выкарыстоўвайце падчас працы штурхач
(1), які ўваходзіць у камплект.
Забараняецца выкарыстоўваць для
прапіхвання мяса якія-небудзь прадметы,
ні ў якім разе не прапіхвайце мяса рукамі.
Не прыкладайце празмерных высілкаў для
прапіхвання прадуктаў.
Падчас рубкі мяса можа ўтварыцца затор
прадуктаў. Каб ухіліць стварыўшыйся
затор, варта скарыстацца функцыяй
зваротнага кручэння.
Для гэтага выключыце мясасечку,
націснуўшы кнопку (6) (ON/OFF),
дачакайцеся поўнага прыпынку
электраматора, затым націсніце кнопку
(REV) (7), а праз 5-6 секунд ізноў вярніцеся
да звычайнага рэжыму працы.
Час бесперапыннай працы прыбора не
павінен перавышаць 15 мінут.
1673 Instr.indd 411673 Instr.indd 41 22.07.2011 16:13:0722.07.2011 16:13:07

Содержание

Похожие устройства