MBS DE-609BL [3/68] Паважаны пакупнік

MBS DE-609BL [3/68] Паважаны пакупнік
1
BY
Паважаны, пакупнік!
Мы дзякуем Вам за выбар газавай варачнай паверхні швейцарскай гандлёвай маркі MBS.
Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з дадзенай Інструкцыяй перад пачаткам карыстання. Мантаж
і падлучэнне варачнай паверхні мусяць выконвацца толькі кваліфікаваным спецыялістам
у адпаведнасці з правіламі, выкладзенымі ў дадзенай Інструкцыі. Вытворца (пастаўшчык) не нясе
адказнасці у выпадку паломкі ці пашкоджання выраба ў выніку незахавання дадзенай Інструкцыі.
Дадзеная інструкцыя была распрацавана для забеспячэння Вашай бяспекі і бяспекі атачальных.
Таму, мы просім Вас уважліва яе прачытаць, перад тым як усталяваць прыбор і пачаць ім
карыстацца. Захавайце дадзеную інструкцыю, каб пры неабходнасці звяртацца да яе потым. Калі
прыбор будзе прададзены ці перададзены іншай асобе, пераканайцеся, што дадзеная інструкцыя
была перададзена новаму ўладальніку.
Усталяванне
Усталяванне прыбора і яго падлучэнне да электрычнай і газавай сеткам павінны выконвацца
толькі КВАЛІФІКАВАНЫМ ПЕРСАНАЛАМ. Перад выкананнем любых аперацый трэба
праверыць, што прыбор АДКЛЮЧАНЫ ад электрычнай сеткі.
Недапушчальна спрабаваць змяніць характарыстыкі дадзенай прадукцыі.
Пасля таго, як прыбор быў распакаваны, пераканайцеся, што ён не мае пашкоджанняў, ды
электрические кантакты ў ідэальным стане. У адваротным выпадку, звяжыцеся з прадаўцом.
Вытворца не нясе адказнасці за невыкананне тэхнікі бяспекі.
Пераканайцеся, каб паблізу прыбора забяспечвалася адвольная цыркуляцыя паветра.
Дрэнная вентыляцыя прывядзе да недахопу кіслароду
Выкарыстанне прыбора прыводзіць да падвышэння тэмпературы і вільготнасці ў памяшканні,
у якім ён усталяваны. Забяспечце добрую вентыляцыю (ці ўсталюйце выцяжку з паветраводам).
Калі прылада інтэнсіўна выкарыстоўваецца цягам доўгага часу, то эфектыўнасць вентыляцыі
варта павялічыць, ці павялічыць магутнасць выцяжкі.
Прыбор павінен падлучацца да сеткі з зазямленнем.
tПерад тым, як пачаць выкарыстоўваць прыбор, зніміце ўсе цэтлікі і ахоўную плёнку звонку
і ўнутры прыбора.

Содержание

Скачать