MBS DE-609BL [4/68] Ачыстка і абслугоўванне

2
Эксплуатацыя
Дадзеная прадукцыя распрацавана для прыгатавання ежы, для непрафесійнага выкарыстання.
Яе не варта выкарыстоўваць для іншых мэт.
Пасля выкарыстання прыбора, пераканайцеся, што ўсе ручкі кіравання знаходзяцца ў
становішчы “ЗАЧЫНЕНА” ці “ВЫКЛЮЧАНА”.
Калі вы выкарыстоўваеце электрычную разетку побач з дадзеным прыборам, паклапаціцеся,
каб кабелі прыбораў, якімі Вы карыстаецеся, не краналіся яго і знаходзіліся дастаткова далёка
ад гарачых частак прыбора.
Ніколі не выкарыстоўвайце дадзены прыбор для абагравання памяшкання.
Бяспека дзяцей
Дадзены прыбор павінен выкарыстоўвацца толькі паўналетнімі асобамі. Паклапаціцеся пра
тое, каб дзеці не мелі доступу да прыбора.
Адкрытыя часткі дадзенага прыбора награваюцца падчас прыгатавання ежы і застаюцца
гарачымі на працягу некаторага часу пасля выключэння. Не падпускайце дзяцей да прыбора,
пакуль ён не астыне.
Ачыстка і абслугоўванне
Падтрымлівайце прыбор у чыстым стане. Забруджванне харчовымі рэшткамі недапушчальна,
бо гэта можа прывесці да рызыкі ўзнікнення пажару.
НЕ ДАПУСКАЙЦЕ, КАБ РАЗЛІТЫЯ ПРАДУКТЫ З ВЫСОКАЙ КАНЦЭНТРАЦЫЯЙ ЦУКРУ
(НАПРЫКЛАД, ВАРЭННЕ) ЗАСЫХАЛІ ЎНУТРЫ ДУХОЎКІ, ТАМУ ШТО ГЭТА МОЖА ПРЫВЕСЦІ
ДА ПАШКОДЖАННЯ ЭМАЛЕВАГА ПАКРЫЦЦЯ ЎНУТРЫ ДУХОЎКІ.
Сэрвіснае абслугоўванне і запасныя часткі
У выпадку ўзнікнення няспраўнасцяў. Ніколі не спрабуйце самастойна чыніць прыбор.
Некваліфікаваны рамонт можа прывесці да пашкоджанняў і няшчасных выпадкам. У першую
чаргу звярніцеся да зместа дадзенай Інструкцыі. Калі Вы не змаглі знайсці ў ім неабходнай
інфармацыі, звярніцеся ў найблжэйшы сэрвісны цэнтр. Сэрвіснае абслугоўванне дадзенага
прыбора павінна вырабляцца толькі ў аўтарызаваным тэхнічным сэрвісным цэнтры. Заўсёды
патрабуйце выкарыстання арыгінальных запчастак.
Утылізацыя прыбора
Прыбор выраблены з матэрыялаў, якія з’яўляюцца экалагічна бяспечнымі. Прыняўшы
рашэнне пра замену прыбора новым, звярніцеся ў арганізацыі, якія займаюцца ўтылізацыяй
дадзенага тыпу тэхнікі.
Калі ласка, надайце свой унёсак у ахову навакольнага асяроддзя.

Содержание

Скачать