Maxwell MW-1183 BK [31/44] Беларусская
![Maxwell MW-1183 BK [31/44] Беларусская](/views2/1098968/page31/bg1f.png)
31
БЕЛАРУССКАЯ
• Не дазваляйце дзецям дакранацца да
корпуса маторнага блока і сеткавага
шнура падчас працы прылады.
• Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці
цацкі.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, якім менш за
8 гадоў.
• Устанаўлівайце прыладу падчас працы і
ў перапынках паміж працоўнымі цыкламі,
у месцы, недаступным для дзяцей, якім
менш за 8 гадоў.
• Дзеці, якім больш за 8 гадоў, і людзі з
абмежаванымі магчымасцямі могуць
карыстацца прыладай, толькі калі яны
знаходзяцца пад наглядам асобы, якая
адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што ім
былі дадзены адпаведныя і зразумелыя
інструкцыі пра бяспечнае карыстанне
прыладай і тых небяспеках, якія могуць
узнікаць пры яе няправільным выкарыстанні.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
• Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Перыядычна правярайце сеткавы шнур і
вілку сеткавага шнура. Не карыстайцеся
прыладай, калі ёсць якія-небудзь
пашкоджанні прылады, сеткавага шнура ці
вілкі сеткавага шнура.
• Забараняецца самастойна разбіраць
і рамантаваць прыладу. Пры выяўленні
няспраўнасцяў адключыце прыладу ад
электрасеткі і звярніцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Каб пазбегнуць пашкоджанняў перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
• Захоўвайце прыладу ў месцах,
недаступных для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПАДРЫХТОЎКА ДА ПРАЦЫ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады ў халодных (зімніх) умовах
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
– Цалкам распакуйце прыладу і зніміце любыя
наклейкі, якія замінаюць працы прылады.
– Праверце цэласнасць прылады, пры
наяўнасці пашкоджанняў не карыстайцеся
прыладай.
– Перад уключэннем пераканайцеся ў
тым, што напружанне электрычнай сеткі
адпавядае працоўнаму напружанню
прылады.
– Перад выкарыстаннем прылады прамыйце
цёплай вадой з нейтральным мыйным
сродкам усе здымныя дэталі (з 3 па 9, з
11 па 20). Старанна прасушыце ўсе дэталі
перад зборкай.
– Маторны блок (1) і рэдуктар (10) пратрыце
мяккай, злёгку вільготнай тканінай, пасля
чаго вытрыце насуха.
Увага!
Не апускайце маторны блок (1), рэдуктар
(10), сеткавы шнур і вілку сеткавага шнура
ў ваду ці ў любыя іншыя вадкасці.
Не змяшчайце насадкі і ёмістасці ў
посудамыйную машыну.
Працягласць працы
Працягласць бесперапыннай працы з блокам
нажоў з 4 лёзамі (4) і нажом-здрабняльнікам
(12) не павінна перавышаць 1 хвіліны, а з
блокам нажоў з 2 лёзамі (15) – 30 секунд.
Паміж працоўнымі цыкламі рабіце перапынак
не менш за 3-5 хвілін.
Прызначэнне насадак і ёмістасцяў
Блок нажоў з 4 лёзамі (4) выкарыстоўвайце
для змешвання вадкасцяў і для драбнення
свежай, варанай і замарожанай гародніны і
садавіны, лёду. Устанаўлівайце блок нажоў (4)
у шклянку блэндара (5) ці стакан (18).
Нататка:
Перад пачаткам драбнення/змешвання
рэкамендуецца зняць лупіну з садавіны,
дастаць костачкі і парэзаць прадукты
кубікамі памерам каля 2х2 см.
Каб не пашкодзіць блок нажоў (4), не
перапрацоўвайце занадта цвёрдыя
прадукты, такія як крупы, рыс, прыправы,
каву, сыр.
Здрабняючы лёд, дадайце да яго
невялікую колькасць вадкасці. Лёд варта
перапрацоўваць у імпульсным рэжыме з
інтэрвалам 1 сек.
Калі перапрацоўка прадуктаў замаруднена,
дадайце невялікую колькасць вады.
MW-1183.indd 31 20.02.2014 15:48:28
Содержание
- Mw 1183 indd 2 20 2 014 15 48 25 2
- Русский 3
- Русский 4
- Русский 5
- Русский 6
- Русский 7
- Русский 8
- Русский 9
- English 10
- English 11
- English 12
- English 13
- English 14
- English 15
- Қазақша 16
- Қазақша 17
- Қазақша 18
- Қазақша 19
- Қазақша 20
- Қазақша 21
- Қазақша 22
- Україньский 23
- Україньский 24
- Україньский 25
- Україньский 26
- Україньский 27
- Україньский 28
- Україньский 29
- Беларусская 30
- Беларусская 31
- Беларусская 32
- Беларусская 33
- Беларусская 34
- Беларусская 35
- Беларусская 36
- O zbekcha 37
- O zbekcha 38
- O zbekcha 39
- O zbekcha 40
- O zbekcha 41
- O zbekcha 42
Похожие устройства
- Samsung LE32E420M2W Инструкция по эксплуатации
- Vitek VT-3517 BK Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1153 W Инструкция по эксплуатации
- Samsung LE32D403E2W Инструкция по эксплуатации
- Denon PMA-720AE Black Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1186 W Инструкция по эксплуатации
- Candy AQUA 2D840-07 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1169 W Инструкция по эксплуатации
- Samsung LE32E420E2W Инструкция по эксплуатации
- LG F1255RDS7 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1168 W Инструкция по эксплуатации
- Bork V505 Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1168 CR Инструкция по эксплуатации
- LG HPS-A090BW Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1168 VT Инструкция по эксплуатации
- Samsung UE55ES6850M Инструкция по эксплуатации
- LG HPS-B090BW Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1162 Y Инструкция по эксплуатации
- Electrolux SMARTFIX 2.0 T (3,5 kW) - кран Инструкция по эксплуатации
- Maxwell MW-1160 B Инструкция по эксплуатации
Скачать
Случайные обсуждения