Maxwell MW-1183 BK [32/44] Беларусская

Maxwell MW-1183 BK [32/44] Беларусская
32
БЕЛАРУССКАЯ
Сетку-фільтр (8) выкарыстоўвайце са
шклянкай блэндара (5) для атрымання соку з
прадуктаў, багатых вільгаццю (кавуны, вінаград
і г.д.). Прылада ў канфігурацыі з фільтрам
(8) не з’яўляецца прафесійнай ці бытавой
сокавыціскалкай, таму прылада не прызначана
для атрымання соку з прадуктаў з вялікай
колькасцю клятчаткі і пекціна (напрыклад,
яблыкаў). Рэкамендуем папярэдне
пратэсціраваць невялікую колькасць прадукта,
каб вызначыць, ці прыдатны прадукт для
выкарыстання з фільтрам (8). Фільтр (8)
вы таксама можаце выкарыстоўваць для
атрымання «арэхавага малака».
Нататка: «Арэхавае малако» напой са
здробненых арэхаў ці насення з вадой, які
можа выкарыстоўвацца ў якасці поснага
заменніка каровінага малака. «Арэхавае
малако» можна ўжываць як самастойны
прадукт, а таксама выкарыстоўваць як
аснову для кактэйляў, ёгуртаў, соусаў і
кефіру. «Арэхавае малако» спажыўны
і карысны прадукт, гэтым абумоўлена
яго папулярнасць сярод вегетарыянцаў і
прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
Нож-здрабняльнік (12) выкарыстоўвайце
з чарай чоппера (11) для драбнення мяса,
лука, араматычнай травы, часнаку, гародніны
і садавіны.
Увага! Забараняецца здрабняць нажом
(12) вельмі цвёрдыя прадукты, такія як
мускатныя арэхі, зерне кавы і злакі.
Блок нажоў з 2 лёзамі (15) выкарыстоўвайце
для змешвання ці драбнення кававых зерняў,
спецый. Устанаўлівайце блок нажоў у чару
кавамолкі (16) ці ў пераносную шклянку (18).
Пераносную шклянку (18) выкарыстоўвайце
ў якасці кантэйнера для пераноскі прадуктаў.
Пераканайцеся, што вечкі (17 і 19) шчыльна
закручаны, а заглушка (20) зачынена да
пстрычкі фіксатара. Вадкасці пераносьце
ў шклянцы (18), устаноўленай строга
вертыкальна (заглушка (20) знаходзіцца
зверху).
Нататка:
Узровень прадуктаў у ёмістасцях (5, 11,
16 і 18) не павінен перавышаць адзнаку
максімальнага ўзроўня:
Шклянка блэндара (5) – 1000 мл,
Пераносная шклянка (18) – 500 мл,
Чара кавамолкі (16) – 200 мл,
Чара чоппера (11) – 300 мл.
Нататка:
У інтарэсах бяспекі спажыўца прылада
забяспечана спецыяльнай сістэмай
аховы, якая блакуе прыладу пры
няправільнай устаноўцы ёмістасцяў (5, 11,
16 , 18) на маторным блоку. Рэкамендацыі
па правільнай устаноўцы ёмістасцяў
(5, 11, 16 і 18) глядзіце ў адпаведнай
частцы.
Рэжымы працы
Выбар рэжыму працы ажыццяўляйце
пераключальнікам (2):
«1» (нізкая хуткасць) – для змешвання вадкіх
прадуктаў;
«2» (высокая хуткасць) для вадкіх і цвёрдых
прадуктаў;
«P» (імпульсны рэжым) для перапрацоўкі
цвёрдых прадуктаў і лёду.
Нататка: Для працы ў імпульсным рэжыме
пераключальнік (2) павярніце налева і
ўтрымлівайце.
Каб выключыць прыладу, устанавіце
пераключальнік у становішча «0».
ВЫКАРЫСТАННЕ ШКЛЯНКІ БЛЭНДАРА (5)
УВАГА:
Замацуйце блок нажоў (4) у аснове
(3) і ўстанавіце іх у шклянку блэндара
(5) перад выкарыстаннем прылады.
Пераканайцеся ў тым, што ўсе дэталі
надзейна зафіксіраваны.
Перад устаноўкай шклянкі блэндара на
маторны блок, пераканайцеся ў тым, што
вілка сеткавага шнура не ўстаўлена ў
разетку.
1. Пераканайцеся, што сіліконавая пракладка
ўстаноўлена на блок нажоў (4).
2. Акуратна ўстанавіце блок нажоў (4)
у аснову (3) з боку разьбы да ўпора.
Будзьце асабліва асцярожны бо лёзы
нажоў вельмі вострыя!
3. Шклянку (5) устанавіце на аснову (3) і,
круцячы аснову (3) па гадзіннікавай
стрэлцы, закруціце да ўпора. Каб
пазбегнуць паломак не прыкладайце
празмерных намаганняў пры закручванні.
4. Устанавіце шклянку блэндара (5) на
маторны блок (1). Для гэтага сумясціце
выступы на ніжняй частцы шклянкі з пазамі
на маторным блоку, затым націсніце
MW-1183.indd 32 20.02.2014 15:48:28
Скачать
Случайные обсуждения