Vitek VT-4217 BN [39/48] Беларуская

Vitek VT-4217 BN [39/48] Беларуская
39
Беларуская
Выкарыстанне прылады ў праграмах
«Фандзю» і «Мультыповар»
Адкрыйце вечка (4).
Устанавіце чару (11) у працоўную камеру.
Змясціце прадукты ў чару (11) л. кнігу
рэцэптаў). Аб’ём прадуктаў не павінен быць
вышэй адзнакі максімуму і ніжэй адзнакі
мінімуму.
Калі вы гатуеце ў праграме «Мультыповар»,
шчыльна зачыніце вечка (4). Калі вы гатуеце
фандзю, пакіньце вечка (4) адкрытым.
Абярыце праграму прыгатавання л.
«Выкарыстанне мультываркі»), паказанні
тэмпературы будуць міргаць.
Кнопкамі (17) «–/+» устанавіце жаданую
тэмпературу.
Дакраніцеся да кнопкі (16) «ЧАС», затым
кнопкамі (17) «–/+» устанавіце працягласць
прыгатавання.
Дакраніцеся да кнопкі (14) «СТАРТ» для
запуску праграмы.
Калі вы гатуеце фандзю, пачакайце, пакуль
сыр растопіцца, а булён/масла нагрэецца.
Нататка:
Калі вы гатуеце фандзю, рэгулярна
памешвайце сумесь сыра з віном. Не
дапушчайце бурнага кіпення вадкасцяў. Пры
неабходнасці паменшыце тэмпературу. Для
гэтага выключыце праграму прыгатавання і
паўторна настройце прыладу.
Функцыя памяці
Пры аварыйным адключэнні электраэнергіі
падчас працы актывіруецца функцыя памяці
працягласцю да 2 гадзiн.
Пры аднаўленні электрасілкавання на працягу
2 гадзiн прылада працягвае выкананне
зададзенай праграмы з моманту, на якім яна
была прыпынена.
У выпадку адсутнасці электрасілкавання
больш 2 гадзiн, неабходна нанова загрузіць
прадукты і запраграмаваць прыладу.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
Дастаньце вілку сеткавага шнура з разеткі і
дайце прыладзе астыць.
Зніміце паравы клапан (6). Адкруціце вечка
паравога клапана, павярнуўшы яго ў кірунку
è
, паказаным на яго бакавой паверхні.
Прамыйце паравы клапан і ўстанавіце вечка
на месца, затым замацуйце, павярнуўшы яго ў
кірунку
. Устанавіце клапан (6) на месца.
Пратрыце корпус (1) і вечка (4) злёгку вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
Усе здымныя дэталі вымыйце мяккай губкай
з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
праточнай вадой.
Забараняецца змяшчаць чашу (11) у
пасудамыечную машыну.
Пратрыце паверхню награвальнага элемента
(толькі ў астылым стане) мяккай сухой
тканінай, ні ў якім разе не дапушчайце
траплення вады ўнутр корпуса прыбора.
Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці любыя іншыя
вадкасці.
Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і
аксэсуараў абразіўныя і агрэсіўныя мыйныя
рэчывы.
ЗАХОЎВАННЕ
Адключыце прыладу і ажыццявіце яго чыстку.
Захоўвайце прыладу ў сухім, прахалодным,
недаступным для дзяцей месцы.
КАМПЛЕКТАЦЫЯ
Мультыварка — 1 шт.
Чара — 1 шт.
Латок для гатавання на пару — 1 шт.
Палоўнік — 1 шт.
Лапатка — 1 шт.
Мерная шкляначка — 1 шт.
Шкляначкі для ёгурта — 6 шт.
Вечкі шкляначак - 6 шт.
Інструкцыя — 1 шт.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Напруга сілкавання: 220-240 В ~ 50 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 900 Вт
Аб’ём чашы: 5 л
Вытворца пакідае за сабой права змяняць
характарыстыкі прыбора без папярэдняга
апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора — 3 гады
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры звароце
за гарантыйным абслугоўваннем абавязкова
павінна быць прад’яўлена купчая альбо квітанцыя
аб аплаце.
VT-4217.indd 39 24.01.2014 16:58:38

Содержание