Vitek VT-1455 [40/48] Беларуская

Vitek VT-1455 [40/48] Беларуская
40
Беларуская
– Устанавіце дыскавы трымальнік (21) на вось чары
(18).
Нататка: Калі вы будзеце выкарыстоўваць нож-
здрабняльнік (16), то перад устаноўкай яго ў чару
(18) не забудзьце зняць ахоўны кажух.
– Устанавіце вечка-рэдуктар (14) на чару (18) так,
каб пазнака знаходзілася насупраць кнопкі
фіксатара (17). Павярніце вечка-рэдуктар (14) па
гадзіннікавай стрэлцы да ўпора.
– Устанавіце маторны блок (4) на вечка-рэдуктар
(14), пра правільнасць устаноўкі сведчыць
пстрычка фіксатараў (5).
– Утрымліваючы кнопку ўключэння (2), паваротам
ручкі рэгулятара (1) абярыце неабходную
хуткасць кручэння насадкі ці націсніце і
ўтрымлівайце кнопку турбарэжыму (3) «T».
– Пры выкарыстанні насадкі-таркі (19) ці насадкі-
шаткоўні (20) апускайце прадукты, прызначаныя
для перапрацоўкі, у загрузную адтуліну (15) і з
невялікім высілкам націскайце на іх штурхачом
(13).
Увага!
Падчас працы выкарыстоўвайце толькі той
штурхач (13), які ўваходзіць у камплект
пастаўкі; забараняецца для праштурхоўвання
выкарыстоўваць якія-небудзь іншыя прадметы,
ні ў якім разе не прапіхвайце прадукты рукамі.
– Пры выкарыстанні нажа-здрабняльніка (16)
змяшчайце прадукты ў чару (18) да ўключэння
прылады.
– Завяршыўшы выкарыстанне прылады, выцягніце
вілку сеткавага шнура з электрычнай разеткі.
– Для здымання маторнага блока (4) націсніце
кнопкі фіксатараў (5) і зніміце маторны блок (4),
прыпадняўшы яго па кірунку ўгару.
– Зніміце вечка-рэдуктар (14), націснуўшы на
кнопку фіксатара (17) і павярнуўшы вечка-
рэдуктар (14) супраць гадзіннікавай стрэлкі.
– Выконваючы асцярожнасць, дастаньце з чары
нож-здрабняльнік (16) ці дыскавы трымальнік
(21).
Увага! Дастаючы з чары (18) нож-здрабняльнік
(16), будзьце асцярожныя і трымайце нож-
здрабняльнік (16) толькі за пластмасавы
наканечнік.
– Дастаньце перапрацаваныя прадукты з чары
(18).
– Для здымання з дыскавага трымальніка (21)
насадак (19 ці 20), націсніце на зашчапку насадкі
па кірунку ўгару і зніміце насадку.
Будзьце асцярожныя: рэжучыя канты насадкі-
шаткоўні (20) вельмі вострыя!
– Адразу ж пасля заканчэння працы ачысціце,
прамыйце і прасушыце ўсе дэталі, скарыстаныя
падчас перапрацоўкі прадуктаў.
Увага!
– Строга прытрымвайцеся апісанай
паслядоўнасці дзеянняў.
– Час бесперапыннай працы з насадкамі
(19, 20) не павінен перавышаць 1 хвіліны,
а час бесперапыннай працы з нажом-
здрабняльнікам (16) не павінен перавышаць
30 секунд, паміж цыкламі працы рабіце
перапынкі не меней трох хвілін.
ЧЫСТКА
ЎВАГА!
Рэжучыя лёзы насадкі-блэндара (6), нажоў-
здрабняльнікаў (11, 16) і насадкі-шаткоўні
(20) з’яўляюцца вельмі вострымі і ўяўляюць
небяспеку. Звяртайцеся з дадзенымі насадкамі
вельмі асцярожна!
– Перад чысткай прылады адключыце яе ад
электрычнай сеткі.
– Зніміце ўсе насадкі.
– Для чысткі маторнага блока (4) і рэдуктараў
(7, 10, 14) выкарыстоўвайце злёгку вільготную
тканіну, пасля чаго вытрыце ўсё насуха.
– Пасля апрацоўкі салёных ці кіслых прадуктаў
неабходна адразу апаласнуць скарыстаныя
насадкі вадой.
– Пры перапрацоўцы прадуктаў з моцнымі
фарбавальнымі уласцівасцямі (напрыклад,
морквы ці бурака) насадкі і ёмістасці могуць
афарбавацца, пратрыце насадкі і ёмістасці
тканню, змочанай алеем, пасля чаго прамыйце
насадкі і ёмістасці цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам, апаласніце і прасушыце.
– Прамыйце насадкі (6, 8, 11, 16, 19, 20), дыскавы
трымальнік (21), мерную шклянку (9), чары (12,
18) і штурхач (13) цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам, апаласніце і прасушыце.
– Нож-здрабняльнік (11) змясціце ў чару (12), а на
нож (16) апраніце пластыкавы кажух.
ЗАБАРАНЯЕЦЦА АПУСКАЦЬ МАТОРНЫ БЛОК (4)
І РЭДУКТАРЫ (7, 10, 14) У ЛЮБЫЯ ВАДКАСЦІ,
НЕЛЬГА ПРАМЫВАЦЬ ІХ ПАД СТРУМЕНЕМ ВАДЫ
ЦІ ЗМЯШЧАЦЬ У ПОСУДАМЫЙНУЮ МАШЫНУ.
ЗАХОЎВАННЕ
– Перад тым, як прыбраць прыбор на працяглае
захоўванне, правядзіце чыстку прылады.
– Не намотвайце сеткавы шнур вакол маторнага
блока.
– Захоўвайце блэндарны набор у сухім
прахалодным месцы, недаступным для дзяцей.
Прыклады прыгатавання прадуктаў
Маянэз
Для прыгатавання маянэзу выкарыстоўваецца
насадка-блэндар (6)
Інгрэдыенты:
200-250 мл алея
1 яйка (жаўток і бялок)
1 сталовая лыжка лімоннага соку ці воцату
соль і перац на смак
Змясціце ўсе інгрэдыенты ў мерную шклянку (9)
у паказаным парадку. Пагрузіце насадку-блэндар
VT-1455_IM.indd 40 31.05.2013 16:40:06

Содержание

Скачать
Случайные обсуждения