Maxwell MW-3807 ST [45/56] Беларусская

Maxwell MW-3807 ST [45/56] Беларусская
45
БЕЛАРУССКАЯ
працуе з перабоямі, а таксама пасля
яе падзення. Не спрабуйце самастойна
рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях
рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
ПРАВІЛЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ЧАРЫ ДЛЯ
прыгатавання ПРАДУКТАЎ (12)
• Мультыварку і яе здымныя дэталі
выкарыстоўвайце строга па прызначэнні.
• Забараняецца выкарыстоўваць чару (12),
калі яна ўстаноўлена на награвальныя
прыборы або варачныя паверхні.
• Забараняецца замест чары (12)
выкарыстоўваць іншую ёмістасць для
прыгатавання прадуктаў.
• Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага
элемента (9) і дно чары (12) заўсёды былі
чыстымі і сухімі.
• Каб пазбегнуць пашкоджанняў керамічнага
пакрыцця, забараняецца здрабняць
цвёрдыя прадукты непасрэдна ў чары
(12)..
• Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чары
(12) якія-небудзь староннія прадметы.
• Падчас прыгатавання прадуктаў у чары
(12) змешвайце іх толькі лапаткай (21)
або апалонікам (22). Вы таксама можаце
выкарыстаць драўляныя, пластыкавыя або
сіліконавыя кухонныя аксэсуары.
• Забараняецца выкарыстоўваць для
мяшання прадуктаў у чары (12) металічныя
прадметы, якія могуць падрапаць
керамічнае пакрыццё чары (12).
• Прыгатаваўшы стравы з выкарыстаннем
запраў і спецый, адразу пасля
прыгатавання вымыйце чару (12).
• Каб пазбегнуць пашкоджання керамічнага
пакрыцця, не змяшчайце чару (12) пад
халодную ваду адразу пасля прыгатавання,
дайце ёй спачатку астыць.
• Чара (12) не прызначаная для мыцця ў
посудамыйнай машыне.
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартоўкі або захоўвання
мультываркі пры паніжанай тэмпературы
яе неабходна вытрымаць пры пакаёвай
тэмпературы не меней двух гадзін.
Выміце прыладу з упакоўкі, зніміце
ўсе ўпаковачныя матэрыялы і любыя
наклейкі, якія замінаюць звычайнай працы
мультываркі.
Устанавіце мультыварку на роўнай
цеплаўстойлівай паверхні, удалечыні ад
усіх кухонных крыніц цяпла (такіх як газавая
пліта, электрапліта або варачная панэль).
Устанавіце прыладу так, каб ад сцяны да
корпуса мультываркі заставалася адлегласць
не меней 20 см, а свабодная прастора над ёй
складала не меней 30-40 см.
Не размяшчайце прыладу ў непасрэднай
блізкасці да прадметаў, якія могуць быць
пашкоджаныя высокай тэмпературай
пары, якая выходзіць.
Увага! Не размяшчайце прыбор зблізку
ванн, ракавін або іншых ёмістасцяў,
напоўненых вадой.
Адкрыйце вечка (4), націснуўшы на кнопку
(5) і выміце чару (12).
Прамыйце цёплай вадой з нейтральным
сродкам для чысткі ўсе здымныя
дэталі: чару (12), лапатку (21), апалонік
(22), мерную шклянку (23) і латок для
гатавання на пары (24). Затым апаласніце
іх праточнай вадой і прасушыце.
Корпус прылады працярыце вільготнай
тканінай, пасля чаго вытрыце насуха.
Зніміце вечка паравога клапана
(6), разбярыце вечка, павярнуўшы
ніжнюю частку вечка ў кірунку стрэлкі
«open». Прамыйце яго цёплай вадой з
нейтральным сродкам для чысткі.
Збярыце вечка, павярнуўшы ніжнюю
частку вечка ў кірунку стрэлкі «close» і
ўстанавіце клапан на месца.
Зніміце ахоўны экран (11), пацягнуўшы
яго за фіксатары. Прамыйце экран (11)
цёплай вадой з нейтральным сродкам для
чысткі, прасушыце і ўстанавіце на месца:
устаўце ніжнюю частку ахоўнага экрана
(11) у пазы на вечку (4), верхнюю частку
замацуйце да пстрычкі фіксатара.
MW-3807.indd 45 17.07.2013 12:05:57

Содержание