Maxwell MW-3807 ST [47/56] Беларусская

Maxwell MW-3807 ST [47/56] Беларусская
47
БЕЛАРУССКАЯ
Каб пазбегнуць падгарання прадуктаў,
пасля канчатку працы праграм «Выпечка»
і «Хлеб» неабходна адключыць рэжым
падтрымання тэмпературы, націснуўшы
кнопку (14) «Адмена».
Праграма «Смажанне» працуе па
аналогіі з кухоннай плітой, карыстачу
неабходна сачыць за гатовасцю прадуктаў
самастойна, а таксама адключаць
мультыварку, калі прадукты будуць
прыгатаваныя.
Рэцэпты страў знаходзяцца ў кнізе
рэцэптаў (уваходзіць у камплект
пастаўкі). Усе рэцэпты носяць
рэкамендацыйны характар, бо
патрабаваныя для рэцэптаў аб’ёмы
і суадносіны інгрэдыентаў могуць
вар’іравацца ў залежнасці ад
рэгіянальнай спецыфікі прадуктаў і
вышыні над узроўнем мора.
Выкарыстанне мультываркі
Пакладзіце прадукты ў чару (12),
прытрымліваючыся рэкамендацый у
рэцэпце (гл. кнігу рэцэптаў).
Нататка: Сачыце за тым, каб аб’ём
інгрэдыентаў і вадкасцяў не перавышаў
узроўню максімальнай адзнакі «3,5» і не
быў ніжэй адзнакі мінімальнага ўзроўню
«0,5». Адзнака максімальнага ўзроўню
для каш (акрамя рысу) - «2,5»
Нататка: Для прыгатавання вадкіх малочных
каш рэкамендуемая прапорцыя рысу і вады
павінна быць 1:3.
Упэўніцеся ў тым, што знешняя паверхня
чары (12) чыстая і сухая, устанавіце чару
(12) у працоўную камеру прылады, чара
(12) павінна ўстанаўлівацца без перакосаў
і шчыльна датыкацца да паверхні
награвальнага элемента (9).
Нататкі:
• Не выкарыстоўвайце чару (12) для
мыцця круп і не рэжце ў ёй прадукты,
гэта можа пашкодзіць керамічнае
пакрыццё.
• Упэўніцеся ў тым, што ў працоўнай
камеры і на дне чары (12) няма
старонніх прадметаў, забруджванняў
або кропель вады.
• Перад выкарыстаннем вытрыце насуха
знешнюю паверхню і дно чары (12).
• У сярэдзіне награвальнага элемента
(9) знаходзіцца датчык тэмпературы
(10). Сачыце за тым, каб руху датчыка
(10) нішто не замінала.
Калі вы гатуеце прадукты на пары, наліце
ваду ў чару (12) так, каб кіпячая вада не
дакраналася да дна латка (24). Устанавіце
латок (24) з прадуктамі ў чару (12).
Зачыніце вечка (4) да пстрычкі.
Устаўце раздым сеткавага шнура ў
гняздо (8), а вілку сеткавага шнура - у
электрычную разетку.
Кнопкай (15) «Меню» выбярыце
неабходную праграму прыгатавання,
будзе гарэць індыкатар адпаведнай
праграмы, а на дысплеі (3) адлюструецца
час працы праграмы па змаўчанні.
Для змены часу працы праграмы націсніце
кнопку (17) «Устаноўка часу», затым
кнопкамі (18) «Хвіліны» і (19) «Гадзіны»
устанавіце час прыгатавання.
Для настройкі функцыі адкладзенага
старту націсніце кнопку (20) «Адкладзены
старт» і кнопкамі (18, 19) устанавіце час,
праз які прыгатаванне будзе завершана.
Прапусціце дадзены крок, калі жадаеце
пачаць прыгатаванне неадкладна.
Для запуску праграмы націсніце кнопку
(16) «Старт», індыкатар кнопкі «Старт»
будзе гарэць.
Калі прыгатаванне будзе завершана,
прагучыць гукавы сігнал, прылада
аўтаматычна пяройдзе ў рэжым
падтрымання тэмпературы, на дысплеі
(3) будзе адлюстроўвацца час працы
мультываркі у гадзінах, будзе гарэць
індыкатар кнопкі (13) «Падтрыманне
тэмпературы».
Каб выключыць рэжым падтрымання
тэмпературы, націсніце кнопку (14)
«Адмена», індыкатар кнопкі (13)
«Падтрыманне тэмпературы» згасне.
Нататка: Вы можаце перавесці мультыварку
з рэжыму чакання ў рэжым падтрымання
тэмпературы, націснуўшы кнопку (13)
«Падтрыманне тэмпературы».
Пасля прыгатавання прадуктаў выміце
вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі і выміце раздым сеткавага шнура
з гнязда (8).
MW-3807.indd 47 17.07.2013 12:05:57

Содержание