Maxwell MW-3807 ST [48/56] Беларусская

Maxwell MW-3807 ST [48/56] Беларусская
48
БЕЛАРУССКАЯ
Нататка:
Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай
стравы да 24 гадзін, не рэкамендуецца
пакідаць прыгатаваныя прадукты ў
чары надоўга, бо гэта можа прывесці
да іх псавання.
Не выкарыстайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання
халодных прадуктаў.
Увага!
• Ніколі не пакідайце прыладу, якая
працуе, без нагляду.
• Каб пазбегнуць апёкаў, будзьце
асцярожныя, адчыняючы вечка
(4), не нахіляйцеся над вечкам
паравога клапана (6) у працэсе
працы мультываркі, не размяшчайце
адкрытыя ўчасткі цела над гарачай
чарай (12)!
• Пры першым выкарыстанні мультываркі
магчыма з’яўленне старонняга паху
ад награвальнага элемента, гэта
дапушчальна.
• У працэсе прыгатавання сачыце
за гатовасцю прадуктаў, пры
неабходнасці памешвайце прадукты
лапаткай (21) або пластыкавым
апалонікам (22). Не выкарыстайце
металічныя прадметы, якія могуць
падрапаць керамічнае пакрыццё чары
(12).
Чыстка і догляд
• Выміце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі і дайце прыладзе
астыць.
• Пратрыце корпус (1) і вечка (4) злёгку
вільготнай тканінай, пасля чаго вытрыце
насуха.
• Усе здымныя дэталі, у тым ліку вечка
паравога клапана (6), ахоўны экран
(11) і чару (12), вымыйце мяккай губкай
з нейтральным сродкам для чысткі,
апаласніце праточнай вадой.
• Старанна прасушыце вечка паравога
клапана (6) і ахоўны экран (11) перад тым,
як устанавіць іх на месца.
• Забараняецца змяшчаць чару (12) у
посудамыйную машыну.
• Працярыце паверхню награвальнага
элемента (толькі ў астыўшым стане), ні ў
якім разе не дапушчайце траплення вады
ўнутр корпуса прыбора.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы
шнур і вілку сеткавага шнура ў ваду або ў
любыя іншыя вадкасці.
• Не выкарыстайце для чысткі прыбора і
аксэсуараў абразіўныя і агрэсіўныя
рэчывы для чысткі.
Захоўванне
• Адключыце прыладу і пачысціце яе.
• Захоўвайце прыладу ў сухім, прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
Камплект пастаўкі
Мультыварка - 1 шт.
Чара - 1 шт.
Латок для гатавання на пары - 1 шт.
Апалонік - 1 шт.
Лапатка - 1 шт.
Мерная шклянка - 1 шт.
Інструкцыя - 1 шт.
Тэхнічныя характарыстыкі
Электрасілкаванне: 220- В ~ 50 Гц
Максімальная спажываемая магутнасць: 895 Вт
Аб’ём чары: 5 л
Вытворца пакідае за сабою права змяняць
характарыстыкі прыбора без папярэдняга
апавяшчэння.
Тэрмін службы прыбора - 3 года
Гарантыя
Падрабязнае апісанне умоў гарантыйнага
абслугоўвання могут быць атрыманы у таго
дылера, ў якога была набыта тэхніка. Пры
звароце за гарантыйным абслугоўваннем
абавязкова павінна быць прад'яўлена купчая
альбо квітанцыя аб аплаце.
MW-3807.indd 48 17.07.2013 12:05:57

Содержание