Vitek VT-1769 W [33/40] Беларуская

Vitek VT-1769 W [33/40] Беларуская
33
Беларуская
Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8 гадоў.
Дадзены прыбор не прызначаны для выкарыстання
людзьмі (уключаючы дзяцей, старэйшых за 8 гадоў)
з фізічнымі, нервовымі, псіхічнымі парушэннямі ці
без дастатковага досведу і ведаў. Выкарыстанне
прыбора такімі асобамі дапушчаецца толькі ў тым
выпадку, калі яны знаходзяцца пад наглядам асобы,
якая адказвае за іх бяспеку, пры ўмове, што ім былі
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі пра
бяспечнае карыстанне прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
Ажыццяўляйце нагляд за дзецьмі, каб не
дапусціць выкарыстання прыбора ў якасці цацкі.
З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваюцца
ў якасці ўпакоўкі, без нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай плёнкай.
Небяспека ўдушша!
Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі не
тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся за сеткавую
вілку і акуратна выцягніце яе з электрычнай
разеткі.
Не выкарыстоўвайце прыладу, калі маюцца
пашкоджанні сеткавага шнура ці вілкі сеткавага
шнура, калі прылада працуе з перабоямі, а
таксама пасля яе падзення.
Не разбірайце прыбор самастойна, у выпадку
выяўлення няспраўнасці, а таксама пасля
яго падзення звярніцеся ў найбліжэйшы
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
Перавозьце прыладу толькі ў завадской
упакоўцы.
Захоўвайце прыладу ў месцах, недаступных для
дзяцей і людзей з абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПЕРАД ПЕРШЫМ ВЫКАРЫСТАННЕМ
Пасля транспартавання ці захоўвання прылады
пры паніжанай тэмпературы неабходна
вытрымаць яе пры хатняй тэмпературы не
меней дзвюх гадзін.
Распакуйце прыбор і зніміце ўпаковачныя
матэрыялы і любыя наклейкі, якія замінаюць
працы прылады. Агледзьце прыбор на прадмет
пашкоджанняў. Пры наяўнасці пашкоджанняў не
ўключайце прыбор.
Перад уключэннем у сетку пераканайцеся ў тым,
што напружанне электрычнай сеткі адпавядае
працоўнаму напружанню прыбора.
Нататка:
Выкарыстоўвайце ўвільгатняльнік пры
тэмпературы ў памяшканні ад +10°C да +40°C і
адноснай вільготнасці меней 80%.
Тэмпература выкарыстоўванай вады не павінна
быць вышэй +40°С.
ЭКСПЛУАТАЦЫЯ
Зніміце сапло (11).
Вазьміцеся за ручку (9) рэзервуара для вады і
зніміце яго з корпуса.
Перавярніце рэзервуар (8), адкруціце вечка з
фільтрам-картрыджам (6), паварочваючы яго
ў кірунку стрэлкі «LOOSEN». Дастаньце фільтр-
картрыдж, напоўніце рэзервуар неабходнай
колькасцю вады, устаўце фільтр-картрыдж,
закруціце вечка (6), паварочваючы яго ў кірунку
стрэлкі «FASTEN».
Устанавіце на месца напоўнены рэзервуар (8),
затым сапло (11). Пачакайце некаторы час, пакуль
працоўная камера (4) запоўніцца вадой.
Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку.
Уключыце прыладу, дакрануўшыся да кнопкі
(14) «УКЛЮЧЭННЕ». Прагучыць гукавы сігнал,
на дысплеі (1) загарацца сведчанні адноснай
вільготнасці «%» і тэмпературы «²C» у памяшканні,
а таксама лічба «2» - індыкатар сярэдняй
інтэнсіўнасці выхаду пары. Увільгатняльнік пачне
працаваць, што відаць па інтэнсіўным выхадзе
струменя пары з сапла (11). Сапло мае дзве
авальныя адтуліны, якія круцяцца адносна адна
адной і таксама адносна корпуса прылады.
Гэта дазваляе накіроўваць струмень пары ў
любы бок, а таксама падзяляць струмень пары,
якая выходзіць, на дзве часткі, не змяняючы
арыентацыі ўсёй прылады.
Каб завяршыць працу, паўторна націсніце
на кнопку (14) «УКЛЮЧЭННЕ», на дысплеі (1)
загарыцца індыкатар
чырвонага колеру.
Выцягніце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі.
Нататкі:
Кожны націск кнопак панэлі кіравання (2)
суправаджаецца гукавым сігналам.
Сведчанні ўзроўню вільготнасці на дысплеі (1)
могуць адрознівацца ад сведчанняў іншага
гігрометра.
Сведчанні ўзроўню вільготнасці залежаць ад
тэмпературы ў памяшканні.
Скразнякі ці іншыя паветраныя струмені могуць
уплываць на сведчанні вільготнасці паветра ў
памяшканні.
ПАНЭЛЬ КІРАВАННЯ (2)
Кнопка (14) «УКЛЮЧЭННЕ»
Ўключаць і выключаць прыладу можна адным
націскам кнопкі.
VT-1769.indd 33 05.12.2013 10:54:56

Содержание

Скачать