Maxwell MW-1253 W [44/56] Беларускi

Maxwell MW-1253 W [44/56] Беларускi
44
БЕЛАРУСКI
пашкоджанняў сеткавага шнура, а таксама
ў выпадку няправільнай працы прылады
ці пасля атрымання ёй якіх-небудзь
пашкоджанняў.
• Забараняецца самастойна рамантаваць
прыладу, для рамонту звярніцеся
ў найбліжэйшы аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
ХАТНЯГА ВЫКАРЫСТАННЯ
АСАБЛІВАСЦІ МЯСАРУБКІ
Функцыя адваротнага кручэння (REVERSE)
прызначана для ўстаранення затораў, якія
утварыліся падчас перапрацоўкі прадуктаў.
Латок для прадуктаў забяспечвае
зручнае размяшчэнне прадуктаў падчас іх
перапрацоўкі.
Тры рашоткі з адтулінамі рознага памеру
прызначаны для розных ступеняў драбнення
прадуктаў.
Спецыяльныя прылады выкарыстоўваюцца
для набівання каўбасак і прыгатавання
«кеббе».
УВАГА!
• Перад падключэннем да электрычнай сеткі
пераканайцеся, што прылада выключана.
• Перад пачаткам рубкі мяса абавязкова
пераканайцеся ў тым, што яно ачышчана
ад ўсіх костак і лішкаў тлушчу.
• Карыстайцеся штурхачом, які ўваходзіць
у камплект пастаўкі. Не прапіхвайце
прадукты якімі-небудзь прадметамі або
пальцамі.
• Ні ў якім разе не апускайце корпус
мясарубкі ў ваду ці іншыя вадкасці.
• Падчас выкарыстання насадак «кеббе» (14,
15) і для набівання каўбасак (16) нельга
ўсталёўваць рашоткі (10, 11, 12) і нож (9).
• Не спрабуйце перапрацоўваць мясарубкай
харчовыя прадукты з цвёрдымі валокнамі
(напрыклад, імбір ці хрэн).
• Каб пазбегнуць утварэння затораў, не
прыкладайце празмерных намагянняў,
праталківаючы мяса.
• Калі які-небудзь цвёрды кавалак, які
захраснуў, прыводзіць да прыпынку
кручэння шнэка і нажа, неадкладна
выключыце прыладу і, перад тым як
працягваць працу, ачысціце затор,
выкарыстоўваючы функцыю ўключэння
адваротнага кручэння шнэка (REVERSE).
ПАДРЫХТОЎКА МЯСАРУБКІ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры пакаёвай
тэмпературы не менш за дзве гадзіны.
• Дастаньце мясарубку і ачысціце ад ўсіх
пакавальных матэрыялаў, пратрыце
корпус вільготнай тканінай.
• Усе здымныя дэталі прамыйце цёплай
вадой з дабаўленнем нейтральнага
мыйнага сродку, апаласніце і перад
зборкай добра прасушыце.
ПРАЦА З МЯСАРУБКАЙ
• Мясарубка прызначана для перапрацоўкі
мяса без костак толькі ў хатніх умовах.
• Перад першым уключэннем
пераканайцеся, што напружанне
ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнаму напружанню прылады.
• Збярыце прыладу і ўсталюйце яе на
роўнай сухой паверхні.
• Пераканайцеся ў тым, што вентыляцыйныя
адтуліны на корпусе не заблакаваныя.
• Устаўце вілку сеткавага шнура ў
электрычную разетку.
• Пастаўце пад галоўку мясарубкі (3)
адпаведны посуд.
• Пераканайцеся ў тым, што мяса цалкам
адтала, ачысціце ад лішкаў тлушчу і
касцей, парэжце мяса на кубікі ці палоскі
такога памеру, каб яны вольна праходзілі
ў адтуліну латка (2).
• Уключыце прыладу, усталяваўшы
пераключальнік (6) у становішча «ON»,
пры гэтым пераключальнік (7) павінен
быць у становішчы «».
• Не спяшаючыся прапіхвайце мяса
ў раструб галоўкі мясарубкі (3) пры
дапамозе штурхача (1).
• Выкарыстоўвайце падчас працы штурхач
(1), які ўваходзіць у камплект пастаўкі.
• Забараняецца выкарыстоўваць для
праштурхоўвання мяса якія-небудзь
прадметы, ні ў якім разе не прапіхвайце
мяса пальцамі.
MW-1253.indd 44 26.11.2012 10:07:32