Maxwell MW-3751 W [54/66] Беларускi

Maxwell MW-3751 W [54/66] Беларускi
54
БЕЛАРУСКI
5. ЗДОБНАЯ ВЫПЕЧКА
Замес, падыход цеста і выпечка здобы. Дадавайце ў цеста фруктовы сок, разынкі, курагу,
какосавую стружку, шакалад. Больш працяглы ўздым цеста забяспечвае лёгкую, негустую
структуру хлеба.
6. ПАСКОРАНЫ 1
Прыгатаванне хлеба вагой 750 грамаў за адну гадзіну. Хлеб атрымліваецца меншага памеру і з самым
густым мякішам.
Увага! Абраўшы гэтую праграму, улівайце ў форму для выпечкі ваду, тэмпература якой складае
48-50°С (тэмпературу вады вымярайце кухонным тэрмометрам). Тэмпература вады адыгрывае
вырашальную ролю пры прыгатаванні хлеба ў «ПАСКОРАНЫМ» рэжыме: занізкая тэмпература не
дазволіць цесту падысці своечасова, а празмерна высокая прывядзе да згубы дражджэй.
7. ПАСКОРАНЫ 2
Прыгатаванне хлеба вагой 900 грамаў за найменшы час. Пры прыгатаванні хлеба кіруйцеся
рэкамендацыямі для рэжыму «ПАСКОРАНЫ 1».
8. ЦЕСТА
Хлебапечка замешвае цеста і дае яму падысці. Выкарыстоўвайце гэтае цеста для прыгатавання
хатняй выпечкі (піражкоў, піцы і да т.п.) Прыклады рэцэптаў глядзіце ў раздзеле «Рэцэпты».
9. ДЖЭМ
Прыгатуйце духмяны хатні джэм. Папярэдне нарэжце садавіну для джэму.
10. КЕКС
Дадайце ў салодкае цеста разрыхляльнік ці соду і прыгатуйце духмяны кекс ці пячэнне.
11. СЭНДВІЧ
Выкарыстоўвайце гэтую праграму для прыгатавання пышнага і лёгкага хлеба з тонкай
скарыначкай.
12. ВЫПЕЧКА
Прылада працуе як звычайная электрычная духоўка. Праграма выключае рэжымы замесу
і падыходу цеста. Выкарыстоўваецца для выпякання ўжо гатовага цеста ці дадатковага
падрумяньвання выпечанага хлеба. Наладкі праграмы разлічаныя на выпяканне 900 г цеста,
працягласць праграмы – 1 гадзіна. Пры выкарыстанні меншай колькасці цеста самастойна
адсочвайце гатоўнасць прадукту.
13. БЕЗ ГЛЮТЭНУ
Глютэн, ці клейкавіна - бялок, выяўлены ў насенні злакавых раслін (асабліва шмат яго ў
пшаніцы, іржы і аўсе) Ён вызначае такія характарыстыкі цеста, як эластычнасць і пругкасць..
У пераважнай большасці людзей, у тым ліку і дзяцей, глютэн паспяхова расшчапляецца
стрававальнымі ферментамі і з’яўляецца добрай крыніцай бялку. Але існуе група людзей са
спадчыннай схільнасцю, у якіх глютэн можа выклікаць цэліякію, даволі рэдкае захворванне.
Пры гэтым захворванні патрабуецца выключыць з рацыёну прадукты, якія змяшчаюць глютэн.
У нашай хлебапечцы вы можаце прыгатаваць дыетычны хлеб без глютэну (звычайна з рысавай,
кукурузнай, грачанай мукі ці з адмысловых пякарскіх сумесяў).
14. ЗАМЕС
Выкарыстоўвайце хлебапечку для хуткага замесу цеста. Гэтая праграма выключае цыкл падыходу
цеста. Прыклады рэцэптаў глядзіце ў раздзеле «Рэцэпты».
15. ЁГУРТ
Прыгатуйце найсмачнейшы натуральны ёгурт з малака і закваскі. У якасці закваскі
выкарыстоўвайце ёгурт або прэбіётыкі. Падрабязнасці глядзіце ў раздзеле «Рэцэпты».
Працягласць гатавання рэгулюйце, націскаючы кнопку (14) «ВАГА ВЫПЕЧКІ».
Кнопкі панэлі кіравання (1)
Кожны націск кнопак панэлі кіравання суправаджаецца кароткім гукавым сігналам.
Кнопка (11) «КОЛЕР СКАРЫНАЧКІ»
Паўторнымі націскамі кнопкі (11) «КОЛЕР СКАРЫНАЧКІ» выберыце «СВЕТЛУЮ», «СЯРЭДНЮЮ» ці
«ЦЁМНУЮ» скарыначку (сімвал (19)).
mw-3751.indd 54 18.05.2012 17:58:48

Содержание