Maxwell MW-3751 W [55/66] Беларускi

Maxwell MW-3751 W [55/66] Беларускi
55
БЕЛАРУСКI
Заўвага: Гэтая функцыя недаступная для праграм 8-12, 14, 15.
Кнопка (12) «МЕНЮ»
Паўторнымі націскамі кнопкі (12) «МЕНЮ» выберыце адну з 15 праграм. Нумар выбранай
праграмы (18) будзе адлюстроўвацца на дысплеі (2).
Кнопка (13) «СТАРТ/СТОП»
Націскам кнопкі (13) «СТАРТ/СТОП» запусціце праграму прыгатавання. Раздасца кароткі гукавы
сігнал, загарыцца індыкатар працы (15), двукроп’е ў паказаннях часу (21) будзе міргаць, пачнецца
зваротны адлік.
Падчас прыгатавання астатнія кнопкі становяцца неактыўнымі.
Каб спыніць працэс прыгатавання, націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП» да
з’яўлення працяглага гукавога сігналу, пасля чаго індыкатар працы (15) пагасне.
Кнопка (14) «ВАГА ВЫПЕЧКІ»
Націскамі кнопкі (14) «ВАГА ВЫПЕЧКІ» выберыце вагу хлеба: 750 ці 900 грамаў. Наладкі вагі
адлюстроўваюцца на дысплеі (2) сімвалам (20).
Заўвага: Працягласць выпечкі вар’іруецца ў залежнасці ад зададзенай вагі баханкі.
Кнопка (14) «ВАГА ВЫПЕЧКІ» неактыўная ў праграмах 4, 6-10 і 12, 14, 15. Для праграмы «ЁГУРТ»
рэгулюйце працягласць прыгатавання, націскаючы кнопку (14) «ВАГА ВЫПЕЧКІ».
Кнопкі ўсталявання часу адтэрміноўкі (16) «Час -» і (17) «Час +»
Вы можаце загадзя запраграмаваць, к якому моманту часу працэс прыгатавання будзе завершаны.
Кнопкамі панэлі кіравання выберыце праграму, вагу выпечкі і колер скарыначкі.
Пасля гэтага паўторнымі націскамі кнопак (16) «Час і (17) «Час усталюйце час адтэрміноўкі
(гэта значыць, праз які час будзе завершаны працэс прыгатавання, пачынаючы з цяперашняга
моманту). На дысплеі (2) адлюструецца час адтэрміноўкі (21).
Заўвага: Максімальны час адтэрміноўкі – 13 гадзін, крок наладжвання - 10 хвілін.
Прыклад: Калі цяпер 20:30, і вы хочаце, каб свежы хлеб быў гатовы пад 7-ую гадзіну раніцы
наступнага дня, усталюйце час адтэрміноўкі на 10 гадзін 30 хвілін.
Пасля ўсталявання часу адтэрміноўкі націсніце на кнопку (13) «СТАРТ/СТОП», загарыцца індыкатар
працы (15), двукроп’е ў паказаннях астатняга часу (21) будзе міргаць, і пачнецца зваротны адлік.
Каб скасаваць адтэрміноўку і спыніць працу, націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/СТОП»
да з’яўлення працяглага гукавога сігналу, індыкатар (15) пагасне.
Заўвага: Гэтая функцыя недаступная для праграм 6, 7, 9, 14.
Не звяртайцеся да функцыі адтэрміноўкі пры выкарыстанні скорапсавальных прадуктаў, такіх як
малако, яйкі, садавіна і да т.п.
Дадатковыя функцыі
Падагрэў
Калі Вы не выключылі прыладу пасля завяршэння працэсу выпечкі (праграмы 1-7, 10-12), яна
аўтаматычна пяройдзе ў рэжым падагрэву (працягласць – 1 гадзіна).
Пасля сканчэння рэжыму падагрэву вы пачуеце гукавы сігнал.
Калі вы хочаце скасаваць функцыю падагрэву, націсніце і ўтрымлівайце кнопку (13) «СТАРТ/
СТОП».
Памяць
Пры аварыйным адключэнні электраэнергіі падчас працы актывуецца функцыя памяці
працягласцю да 10 хвілін.
Пры аднаўленні электрасілкавання на працягу 10 хвілін, хлебапечка працягвае выкананне
зададзенай праграмы з моманту, на якім яна была прыпыненая.
У выпадку адсутнасці электрасілкавання больш за 10 хвілін неабходна нанова загрузіць прадукты
і выканаць праграмаванне прылады.
mw-3751.indd 55 18.05.2012 17:58:48

Содержание