Maxwell MW-3852 W [47/56] Беларусская

Maxwell MW-3852 W [47/56] Беларусская
47
БЕЛАРУССКАЯ
Нататка: Калі вы не паспелі высушыць прадукты
за адзін прыём, вы можаце працягнуць сушку ў
зручны для вас час. У гэтым выпадку астудзіце
прадукты ў секцыях сушылкі (4) да пакаёвай
тэмпературы, перакладзеце прадукты
ў поліэтыленавыя пакеты або харчовыя
кантэйнеры і змесціце іх у маразільную камеру
халадзільніка.
Дадатковыя магчымасці
Трава, кветкі, вострыя прыправы
Практычна любая трава прыдатна для сушкі.
Сушыце рэзкія травы разам са сцебламі,
пасля сушкі адлучыце лісце ад сцеблаў.
Пераканайцеся, што трава добра высушана,
у адваротным выпадку яна пачне гнісці.
Высушаныя кветкі можна выкарыстоўваць
для складання духмяных сашэ.
Сушэнне мяса і рыбы
Сушыце сырое ці гатовае мяса ці рыбу.
Папярэдняя падрыхтоўка мяса ці рыбы
захоўвае ваша здароўе і з’яўляецца
абавязковай.
Вяленае мяса або рыбу можна выкарыстаць
для падрыхтоўкі першых ці другіх страў.
Перад ужываннем замочыце іх у вадзе або ў
булёне на 1 гадзіну.
Выбірайце для сушэння толькi нішчымнае
мяса без тлушчу (напрыклад, ялавічыну,
птушку) і толькі свежую рыбу.
Рыбу і мяса папярэдне вытрымайце ў
марынадзе ці адварыце.
Рэцэпт марынаду:
0,5 шклянкі соевага соусу
1 чайная лыжка нарэзанага часныку
2 сталовыя лыжкі таматнай пасты
1,25 чайнай лыжкі солі
0,5 чайнай лыжкі молатага перцу
Прыгатаванне вяленага мяса
Ялавічыну парэжце папярок валокнаў на
невялікія кавалачкі. Пакладзіце лустачкі мяса ў
марынад на 3 гадзіны, затым выміце і абсушыце.
Раскладзіце кавалачкі на секцыі для сушкі,
сушыце на працягу 8-15 гадзін. Вяленае мяса
захоўвайце ў герметычным пакаванні пры
пакаёвай тэмпературы не больш за 2 тыдняў, у
халадзільніку - не больш за 3 месяцаў.
Прыгатаванне вяленай рыбы
Для падрыхтоўкі вяленай рыбы не
выкарыстоўвайце замарожаную рыбу. Выдаліце
косткі, парэжце рыбу на кавалачкі. Змясціце
рыбу ў раствор солi (паўшклянкі солі на 1 літр
вады) і на 30 хвілін пастаўце ў халадзільнік,
выміце кавалачкі рыбы і абсушыце. Пакладзіце
кавалачкі рыбы на блюда і пасыпце соллю з
заправамі (1 чайная лыжка солі на 1 кг рыбы).
Накрыйце блюда і пастаўце ў халадзільнік на 6
гадзін.
Кавалачкі рыбы выкладзіце ў секцыі для сушкі (4)
і сушыце датуль, пакуль не перастане вылучацца
сок. Захоўвайце рыбу ў халадзільніку не больш
за 3 месяцаў.
Сушэнне гатовай рыбы ці мяса
Загадзя адварыце рыбу і мяса. Выдаліце
тлушч, парэжце кубікамі. Сушыце да гатовасці.
Захоўвайце ў герметычным пакаванні пры
пакаёвай тэмпературы не больш за 2 тыдні, у
халадзільніку - не больш за 3 месяцы.
Захоўванне прадуктаў
Правільнае пакаванне сушоных прадуктаў
павялічвае тэрмін захоўвання.
Дайце прадуктам цалкам астыць пасля
сушкі, затым змясціце іх у герметычныя
пластыкавыя пакеты. Найлепшы вынік дае
захоўванне прадуктаў у вакуумным пакаванні.
На харчовых кантэйнерах альбо ў пакетах, у
якіх будуць захоўвацца высушаныя прадукты,
зрабіце адзнаку аб найменне прадукту і
паставіце дату сушкі.
Каб папярэдзіць псаванне прадуктаў,
перыядычна правярайце, не ўтварылася ці
вільгаць у ўпакоўках з сушанымі прадуктамі.
Выявіўшы вільгаць, паўторна высушыце
прадукты.
Захоўвайце прадукты ў сухім прахалодным
месцы. Аптымальная тэмпература для
захоўвання сушаных прадуктаў павінна быць
не вышэй за 15°С. Для захоўвання сушаных
прадуктаў выкарыстоўвайце халадзільнае
або маразільнае аддзяленне халадзільніка.
У параўнанні з гароднінай садавіна
ўтрымоўвае больш цукару і кіслаты, таму
больш прыдатна для сушкі і захоўвання.
Рэгулярна правярайце стан сушоных
садавіны.
Захоўвайце сушаныя садавіна, гародніна,
зеляніна, лячэбныя травы, арэхі і сухары ў
халадзільніку / маразільніку не больш за 1
года.
Чыстка і догляд
Выключце прыладу выключальнікам
(2), дастаньце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі і дайце прыладзе
астыць.
MW-3852.indd 47 22.11.2013 15:46:54

Содержание

Похожие устройства

Скачать