Maxwell MW-3810 GD [57/72] Беларусская

Maxwell MW-3810 GD [57/72] Беларусская
57
БЕЛАрусскАЯ
мэблі. Не дапушчайце пашкоджання ізаляцыі
сеткавага шнура.
• Забараняецца дакранацца да сеткавага шнура
і да вілкі сеткавага шнура мокрымі рукамі.
• Адключаючы прыладу ад электрасеткі, ніколі
не тузайце за сеткавы шнур, вазьміцеся
за сеткавую вілку і акуратна выцягніце яе з
электрычнай разеткі.
• Не выкарыстоўвайце прыладу зблізку
ёмістасцяў з вадой, у непасрэднай блізкасці
ад кухоннай ракавіны, у сырых падвальных
памяшканнях ці побач з басейнам.
• Не апускайце прыладу, сеткавы шнур і вілку
сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя іншыя
вадкасці.
• У выпадку падзення прылады ў ваду
неадкладна адключыце яе ад электрычнай
сеткі, выняўшы вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі. Пры гэтым ні ў якім
разе не апускайце ў ваду рукі. Па пытанні
далейшага выкарыстання прылады
звярніцеся ў аўтарызаваны (упаўнаважаны)
сэрвісны цэнтр.
• Не ўстаўляйце староннія прадметы ў адтуліны
ці паміж дэталямі прылады.
• Сачыце за тым, каб краі адзежы ці староннія
прадметы не патрапілі паміж вечкам і
корпусам прылады.
• Выкарыстоўвайце толькі тыя здымныя
дэталі, якія ўваходзяць у камплект пастаўкі.
Не пакідайце прыладу без нагляду, заўсёды
выключайце прыладу і адключайце яе ад
электрычнай сеткі, калі вы ёй не карыстаецеся.
• Не пакідайце адкрытым вечка прылады падчас
працы, акрамя праграмы «СМАЖАННЕ».
• Каб пазбегнуць апёку пырскамі гарачага
масла, пры працы прылады ў праграме
«СМАЖАННЕ» не нахіляйцеся над чарай
мультываркі.
• Каб пазбегнуць траўмаў, не нахіляйцеся над
адтулінамі выхаду пары ці над чарай. Каб
пазбегнуць апёкаў гарачай парай, будзьце
вельмі асцярожныя, адкрываючы вечка
мультываркі.
• Не дакранайцеся да паверхні вечка падчас
працы мультываркі, адкрывайце вечка
за ручку, папярэдне цалкам скінуўшы ціск
усярэдзіне працоўнай камеры.
• Трымайце ў чысціні клапан рэгуліроўкі ціску,
клапан сістэмы блакіроўкі вечка і ахоўны
каўпачок, у выпадку забруджвання чысціце іх.
• Забараняецца выкарыстоўваць мультыварку,
калі пашкоджана сіліконавае кольца на
ўнутраным баку вечка.
• Катэгарычна забараняецца эксплуатацыя
прылады без устаноўленай чары, паравога
клапана, ахоўнага каўпачка і сіліконавага
кольца, забараняецца ўключаць мультыварку
без прадуктаў і дастатковай колькасці
вадкасці ў чары.
• Выконвайце рэкамендацыі па колькасці сухіх
прадуктаў і вадкасці.
• Забараняецца гатаваць у прыладзе вязкія
прадукты (водарасці і т.п.), бо яны могуць
прывесці да забруджвання клапана рэгуліроўкі
ціску і клапана сістэмы блакіроўкі і тым самым
стварыць рызыку паломкі прылады.
• увага! Пры гатаванні на пары сачыце за
ўзроўнем вадкасці ў чары, далівайце ваду
ў чару па меры неабходнасці. Не пакідайце
прыладу без нагляду!
• Не даставайце чару падчас працы прылады.
• Не накрывайце мультыварку падчас працы.
• Забараняецца пераносіць прыладу падчас
працы. Выкарыстоўвайце ручкі для пераноскі,
папярэдне адключыўшы прыладу ад
электрычнай сеткі, выняўшы чару з прадуктамі
з прылады і даўшы прыладзе астыць.
• Падчас працы корпус прылады і ўнутраныя
дэталі награваюцца. Не дакранайцеся да
іх адкрытымі ўчасткамі цела ці рукамі, каб
выняць гарачую чару, выкарыстоўвайце
кухонныя тэрмаахоўныя рукавіцы.
• Рэгулярна праводзьце чыстку прылады.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
па-за памяшканнямі.
• Не дазваляйце дзецям датыкацца да корпуса
прылады і да сеткавага шнура падчас працы.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання дзецьмі, малодшымі за 8
гадоў.
• Дадзеная прылада не прызначана для
выкарыстання людзьмі (уключаючы
дзяцей, старэйшых за 8 гадоў) з фізічнымі,
нервовымі, псіхічнымі парушэннямі ці без
дастатковага досведу і ведаў. Выкарыстанне
прылады такімі асобамі дапушчаецца толькі
ў тым выпадку, калі яны знаходзяцца пад
наглядам асобы, якая адказвае за іх бяспеку,
пры ўмове, што ім былі дадзены адпаведныя
і зразумелыя інструкцыі пра бяспечнае
карыстанне прыладай і тых небяспеках,
якія могуць узнікаць пры яе няправільным
выкарыстанні.
• Наглядайце за дзецьмі, каб не дапусціць
выкарыстання прылады ў якасці цацкі.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
MW-3810.indd 57 26.12.2013 15:20:44

Содержание