Maxwell MW-3810 GD [60/72] Беларусская

Maxwell MW-3810 GD [60/72] Беларусская
60
БЕЛАРУССКАЯ
Адкрыйце вечка (8). Для гэтага вазьміцеся за
ручку (13) і павярніце вечка па гадзіннікавай
стрэлцы, сумясціўшы значок
на вечку і
значок
на корпусе, затым прыпадыміце
вечка.
Зніміце вечка (8) з корпуса. Для гэтага
адкрыйце вечка і павярніце яго, выняўшы з
мацавання.
Акуратна зніміце ахоўны каўпачок (12) і
сіліконавае кольца (9).
Дастаньце чару для прыгатавання прадуктаў
(7).
Вымыйце цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам усе здымныя дэталі: чару
(7), вечка (8), сіліконавае кольца (9), ахоўны
каўпачок (12), латок (26), апалонік (27), лапатку
(28) і мерную шклянку (29). Апаласніце ўсе
дэталі праточнай вадой і добра прасушыце.
Корпус (1) пратрыце вільготнай тканінай,
пасля чаго вытрыце насуха.
Устанавіце сіліконавае кольца (9) унутр вечка
(8), уставіўшы выступы на кольцы (9) у пазы
на ўнутраным боку вечка (8).
Устанавіце ахоўны каўпачок (12) на месца.
Устанавіце выступ вечка (8) у паз на ручцы (6)
і павярніце вечка да ўпора.
ВЫКАРЫСТАННЕ МУЛЬТЫВАРКІ
1. Пакладзіце прадукты ў чару (7), згодна з
рэцэптам (гл. Кнігу рэцэптаў).
Нататка: Сачыце за тым, каб аб’ём
інгрэдыентаў разам з вадкасцю не
перавышаў адзнаку максімальнага ўзроўню
«1 і не быў ніжэй адзнакі мінімальнага
ўзроўню «2». Адзнака максімальнага ўзроўню
для каш (акрамя рысу) – «8».
Агульны прыклад закладкі прадуктаў і вады
(у якасці прыкладу разгледжаны рыс)
Адмерайце рыс мернай шклянкай (29)
адной мернай шклянцы прыблізна 160 г рысу),
прамыйце яго і змясціце ў каструлю.
Узровень вады, неабходны для вызначанай
колькасці рысу (вымеранага ў шклянках «CUP»)
паказаны на шкале ўсярэдзіне чары (7). Наліце
ваду да адпаведнай адзнакі.
Прыклад: Насыпаўшы чатыры мерных шклянкі
круп, ваду неабходна наліць да пазнакі «4 CUP»
( 4 шклянкі).
Для вадкіх каш рэкамендуем выкарыстоўваць
рыс і ваду ў прапорцыі 1:3.
2. Усталюйце чару (7) у працоўную камеру
прылады. Пераканайцеся, што вонкавая
паверхня чары чыстая і сухая, а сама
чара ўсталявана без перакосаў і шчыльна
сутыкаецца з паверхняй награвальнага
элемента (4).
Нататкі:
Не выкарыстоўвайце чару (7) для мыцця
круп і не рэжце ў ёй прадукты, гэта можа
пашкодзіць антыпрыгарнае пакрыццё.
Пераканайцеся ў тым, што ў працоўнай
камеры і на дне чары (7) няма старонніх
прадметаў, забруджванняў ці вільгаці.
Перад выкарыстаннем вытрыце вонкавую
паверхню і дно чары (7) насуха.
У сярэдзіне награвальнага элемента (4)
знаходзіцца датчык тэмпературы (5).
Сачыце за тым, каб вольнаму перасоўванню
датчыка нішто не замінала.
3. Калі вы гатуеце прадукты на пары, наліце ваду
ў чару (7) так, каб кіпячая вада не дакраналася
да дна латка (26). Змясціце прадукты ў латок
(26) і ўсталюйце яго ў чару (7).
4. Зачыніце вечка (8), затым павярніце яго
супраць гадзіннікавай стрэлкі, сумясціўшы
пазнакі
і .
Нататка: Адкрыццё і зачыненне вечка
суправаджаецца гукавым сігналам.
5. Устаўце вілку сеткавага шнура ў электрычную
разетку. Пры гэтым прагучыць гукавы сігнал,
на дысплеі (3) будуць міргаць знакі «- – - -».
6. Абярыце праграму прыгатавання, націснуўшы
адну з кнопак (20), на дысплеі (3) з’явіцца
працягласць прыгатавання, усталяваная па
змаўчанні.
7. Кнопкамі (18) «-»/ «+» усталюйце працягласць
прыгатавання (даступныя параметры глядзіце
ў табліцы «Праграмы прыгатавання»).
8. Праграма «Мультырэжым дазваляе
наладзіць не толькі працягласць прыгатавання,
але і ўзровень ціску ўсярэдзіне працоўнай
камеры. Для выбару ўзроўню ціску (нізкі,
умераны ці высокі ціск) паслядоўна націскайце
на кнопку (21) «ЦІСК», абраны ўзровень ціску
будзе адлюстроўвацца індыкатарам, які
свеціцца (24).
Нататка: Прапусціце крок 8, калі вы абралі
іншую праграму.
9. Праграма «Мультырэжым дазваляе
наладзіць не толькі працягласць прыгатавання,
але і тэмпературу прыгатавання. Для
выбару тэмпературы (ад +40°С да +160°С)
паслядоўна націскайце на кнопку (19)
«ТЭМПЕРАТУРА». Індыкатар, які свеціцца (23),
будзе адлюстроўваць усталяванае значэнне
тэмпературы.
Нататка: Прапусціце крок 9, калі вы абралі
іншую праграму.
MW-3810.indd 60 26.12.2013 15:20:44

Содержание