Maxwell MW-3810 GD [62/72] Беларусская

Maxwell MW-3810 GD [62/72] Беларусская
62
БЕЛАРУССКАЯ
• Не адкрывайце вечка падчас працы
праграм з ціскам. Падчас працы праграм
без ціску не рэкамендуецца адкрываць
вечка. Калі такая неабходнасць усё ж
паўстала, адкрываючы вечка падчас
працы праграм без ціску, не нахіляйцеся
над клапанамі (10 і 11) і не размяшчайце
адкрытыя ўчасткі цела над чарай (7)!
Перш чым адкрыць вечка, націсніце на
кнопку (14), выпусціце пару з працоўнай
камеры і пераканайцеся ў тым, што
клапан (11) знаходзіцца ў ніжнім
становішчы. Адкрыццё і зачыненне вечка
суправаджаецца гукавым сігналам,
калі вілка сеткавага шнура ўстаўлена ў
электрычную разетку.
• Пры першым выкарыстанні мультываркі
магчыма з’яўленне старонняга паху
ад награвальнага элемента, гэта
дапушчальна.
• Для захоўвання апалоніка (27) ці лапаткі
(28) можна выкарыстоўваць трымальнік
на корпусе мультываркі.
• Не вымайце рукамі прадукты,
прыгатаваныя на пары, карыстайцеся
для гэтых мэт кухоннымі аксэсуарамі і
прыладдзем.
ЧЫСТКА І ДОГЛЯД
• Выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі і дайце прыладзе астыць.
• Пратрыце корпус (1) вільготнай тканінай.
• Усе аксэсуары і чару (7) вымыйце мяккай
губкай з нейтральным мыйным сродкам,
апаласніце праточнай вадой.
• Забараняецца змяшчаць чару ў
посудамыйную машыну.
• Для паўнавартаснай чысткі вечка (8):
адкрыйце вечка і павярніце яго, выняўшы
з мацавання, зніміце з вечка сіліконавае
кольца (9) і ахоўны каўпачок (12), усе дэталі
прамыйце цёплай вадой з нейтральным
мыйным сродкам, апаласніце праточнай
вадой і прасушыце, усталюйце сіліконавае
кольца і ахоўны каўпачок на месца, выступ
вечка ўстаўце ў пазу на корпусе і павярніце
вечка да ўпора зачыніце вечка.
• Пратрыце паверхню награвальнага элемента
(толькі ў астылым стане), ні ў якім разе не
дапушчайце траплення вады ўнутр корпуса
прыбора.
• Не апускайце корпус прыбора, сеткавы шнур
і вілку сеткавага шнура ў ваду ці ў любыя
іншыя вадкасці.
• Не выкарыстоўвайце для чысткі прыбора і
аксэсуараў абразіўныя і агрэсіўныя мыйныя
рэчывы.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей.
КАМПЛЕКТАЦЫЯ
Мультыварка(з вечкам) – 1 шт.
Чара – 1 шт.
Латок для гатавання на пары – 1 шт.
Апалонік – 1 шт.
Лапатка – 1 шт.
Мерная шклянка – 1 шт.
Кніга рэцэптаў – 1 шт.
Інструкцыя – 1 шт.
ТЭХНІЧНЫЯ ХАРАКТАРЫСТЫКІ
Электрасілкаванне: 230 У ~ 50/60 Гц
Максімальная спажываная магутнасць: 900 Вт
Максімальны аб’ём: 5 л
МАГЧЫМЫЯ НЯСПРАЎНАСЦІ І СПОСАБЫ ІХ УСТАРАНЕННЯ
Няспраўнасць Магчымы чыннік Рашэнне
Немагчыма зачыніць
вечка хуткаваркі
Няправільная ўсталёўка
сіліконавага ўшчыльняльніка.
Праверце правільнасць усталёўкі
сіліконавага ўшчыльняльніка.
Клапан сістэмы блакавання
заблакаваны ў верхнім
становішчы.
Вызваліце клапан ад прадмета,
заблакаваўшага яго.
Ціск усярэдзіне
мультываркі быў
скінуты, але вечка
адкрыць немагчыма.
Клапан сістэмы блакавання (11)
не апусціўся ў ніжняе становішча.
Дачакайцеся, калі клапан апусціцца
ў ніжняе становішча.
MW-3810.indd 62 26.12.2013 15:20:45

Содержание