Maxwell MW-3810 GD [61/72] Беларусская

Maxwell MW-3810 GD [61/72] Беларусская
61
БЕЛАРУССКАЯ
10. Для праграм з функцыяй адкладзенага
старту вы можаце наладзіць час, па
заканчэнні якога завершыцца працэс
прыгатавання. Для гэтага націсніце на кнопку
(16) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ», індыкатар (17)
будзе міргаць, а на дысплеі па змаўчанні
з’яўляецца час на 30 хвілін больш усталяванай
працягласці прыгатавання (напрыклад,
калі працягласць прыгатавання складае
20 хвілін, на дысплеі з’явяцца сведчанні
«0:50»). Кнопкамі (18) «-»/ «+» наладзьце час
адкладзенага старту ў гадзінах. Націсніце
на кнопку (16) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»,
затым усталюйце час адкладзенага старту ў
хвілінах.
Нататка: Спіс праграм з функцыяй
адкладзенага старту глядзіце ў табліцы
«Праграмы прыгатавання».
Прапусціце крок 10, калі жадаеце пачаць
прыгатаванне неадкладна.
11. Націсніце на кнопку (22) «СТАРТ», прагучаць
тры гукавых сігналы, і прылада пачне працу
ва ўсталяваным рэжыме.
Нататкі:
Калі кнопка (22) «СТАРТ» не актыўная,
праверце, ці знаходзіцца вечка (8) у
становішчы
.
Для адмены абраных налад да пачатку
прыгатавання націсніце на кнопку (25)
«АДМЕНА».
Падчас працы ў рэжыме адкладзенага
старту свеціцца індыкатар (17), а на дысплеі
адлюстроўваецца час, пакінуты да заканчэння
прыгатавання. Калі прылада пераходзіць да
прыгатавання, індыкатар (17) згасае.
Пасля пераходу ў рэжым прыгатавання
прылада пачынае ствараць неабходныя
ўмовы (тэмпературу і ціск), тым часам на
дысплеі загараецца анімаваны малюнак.
Па дасягненні неабходнага ўзроўню
тэмпературы і ціску на дысплеі з’яўляюцца
сведчанні часу працы, які застаўся.
Пстрычкі падчас прыгатавання сведчаць
пра тое, што тэрмастат падтрымлівае
ўсталяваную тэмпературу прыгатавання.
Гэта звычайная з’ява.
12. Калі прыгатаванне будзе завершана,
прагучыць гукавы сігнал, пры гэтым
прылада аўтаматычна пяройдзе ў рэжым
падтрымання тэмпературы. Індыкатар кнопкі
(25) «ПАДТРЫМАННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ» будзе
гарэць.
13. Для адмены рэжыму падтрымання
тэмпературы націсніце на кнопку (25)
«АДМЕНА», на дысплеі (3) будуць міргаць
знакі «- – - -».
Нататка: Вы можаце ўручную перавесці
прыладу з рэжыму чакання (знакі «- - на
дысплеі) у рэжым падтрымання тэмпературы.
Для гэтага ў рэжыме чакання націсніце на
кнопку (25) «ПАДТРЫМАННЕ ТЭМПЕРАТУРЫ».
14. Завяршыўшы выкарыстанне прылады,
выміце вілку сеткавага шнура з электрычнай
разеткі.
15. Перш чым адкрыць вечка, выпусціце
залішнюю пару і залішні ціск (для любой
праграмы прыгатавання). Для гэтага
націсніце на кнопку (14). Пераканайцеся
ў тым, што клапан (11) апусціўся ў ніжняе
становішча.
Увага: Будзьце асабліва асцярожныя, пара,
якая выходзіць, вельмі гарачая!
Увага! Каб пазбегнуць апёкаў і траўмаў, не
дакранайцеся да вечка (8) і не нахіляйцеся
над клапанам (10) падчас працы прылады і ў
момант выпуску пары.
16. Калі пасля працэсу прыгатавання адключыць
хуткаварку ад электрасеткі і пачакаць
некаторы час, то гатовыя прадукты пачнуць
астываць, а ціск усярэдзіне прылады пачне
змяншацца. Праз некаторы час націсніце
на кнопку (14) скіду ціску. Рэкамендуецца
такім чынам змяншаць ціск пры прыгатаванні
гародніны, малочных каш ці пеністых
прадуктаў.
17. Калі выхад пары праз клапан (10) спыніцца,
можна адкрыць вечка. Вазьміцеся за ручку
(13) і павярніце вечка па гадзіннікавай
стрэлцы да ўпора, затым адкрыйце вечка.
18. Выкарыстоўваючы тэрмаўстойлівыя
кухонныя рукавіцы, дастаньце чару (7)
з працоўнай камеры. Калі вы прыгатавалі
невялікую колькасць ежы, чара (7) можа
«прыліпнуць» да вечка падчас яе адкрыцця.
Калі гэта адбылося, злёгку патрасіце корпус.
Калі чара апусціцца на награвальны элемент,
адкрыйце вечка.
Нататка:
Нягледзячы на тое, што прылада
падтрымлівае тэмпературу гатовай стравы
да 24 гадзін, не рэкамендуецца пакідаць
прыгатаваныя прадукты надоўга ў чары, бо
гэта можа прывесці да іх псавання.
Не выкарыстоўвайце рэжым падтрымання
тэмпературы для разагравання прадуктаў.
Увага!
• Ніколі не пакідайце прыладу, якая працуе,
без нагляду.
MW-3810.indd 61 26.12.2013 15:20:44

Содержание