Maxwell MW-3810 GD [58/72] Беларусская

Maxwell MW-3810 GD [58/72] Беларусская
58
БЕЛАРУССКАЯ
выкарыстоўваюцца ў якасці ўпакоўкі, без
нагляду.
Увага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
• Каб пазбегнуць пашкоджанняў, перавозьце
прыладу толькі ў завадской упакоўцы.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу
пры наяўнасці пашкоджанняў сеткавай вілкі
ці сеткавага шнура, калі прылада працуе
з перабоямі, а таксама пасля падзення
прылады. Не спрабуйце самастойна
рамантаваць прыладу. Па ўсіх пытаннях
рамонту звяртайцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Захоўвайце прыладу ў сухім прахалодным
месцы, недаступным для дзяцей і людзей з
абмежаванымі магчымасцямі.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
ПРАВІЛА КАРЫСТАННЯ ЧАРАЙ (7)
• Прыладу і яе дэталі выкарыстоўвайце
строга па прызначэнні. Забараняецца
выкарыстоўваць чару для прыгатавання
прадуктаў, устанаўліваючы яе на
награвальныя прыборы ці варачныя паверхні.
• Не замяняйце чару іншай ёмістасцю.
• Сачыце за тым, каб паверхня награвальнага
элемента (4) і дно чары заўсёды былі чыстымі
і сухімі.
• Не выкарыстоўвайце чару ў якасці ёмістасці
для змешвання прадуктаў. Ніколі не
здрабняйце прадукты непасрэдна ў чары, каб
пазбегнуць пашкоджанняў антыпрыгарнага
пакрыцця.
• Ніколі не пакідайце і не захоўвайце ў чары
якія-небудзь староннія прадметы.
• Падчас прыгатавання прадуктаў у чары
змешвайце іх толькі пластыкавым апалонікам
(27) ці лапаткай (28).
• Не выкарыстоўвайце металічныя прадметы,
якія могуць падрапаць антыпрыгарнае
пакрыццё чары.
• Пры прыгатаванні страў з выкарыстаннем
запраў і спецый адразу пасля прыгатавання
рэкамендуецца вымыць чару.
• Каб пазбегнуць пашкоджання пакрыцця
чары, не змяшчайце чару адразу пасля
прыгатавання пад халодную ваду, дайце чары
спачатку астыць.
• Чара не прызначана для мыцця ў
посудамыйнай машыне.
КНОПКІ ПАНЭЛІ КІРАВАННЯ (2)
Кожны націск актыўных кнопак панэлі кіравання
(2) суправаджаецца гукавым сігналам.
Кнопка (16) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ»
Абраўшы праграму прыгатавання і наладзіўшы
працягласць прыгатавання, устанавіце час
гадзінах і хвілінах), па заканчэнні якога
завершыцца працэс прыгатавання. Каб перайсці
да настройкі адкладзенага старту, націсніце на
кнопку (16) «АДКЛАДЗЕНЫ СТАРТ», індыкатар
(17) будзе міргаць.
Нататка:
Калі, напрыклад, працягласць працы абранай
праграмы складае 30 хвілін, а страва павінна
быць прыгатавана праз 7 гадзін 30 хвілін, то
прылада будзе знаходзіцца ў рэжыме чакання
на працягу 7 гадзін з моманту націску кнопкі
«СТАРТ», затым пачнецца працэс прыгатавання.
Працэс прыгатавання будзе завершаны праз
7 гадзін 30 хвілін.
Кнопкі (18) «-»/ «+»
Кнопкамі (18) «-»/ «+» настройвайце працягласць
прыгатавання і функцыю адкладзенага старту.
Кнопка (19) «ТЭМПЕРАТУРА»
Абраўшы праграму «МУЛЬТЫРЭЖЫМ 2»,
націсніце на кнопку (19) «ТЭМПЕРАТУРА», каб
перайсці да настройкі тэмпературы.
Кнопкі выбару праграмы прыгатавання (20)
Для выбару праграмы націсніце адпаведную
кнопку, індыкатар кнопкі будзе гарэць.
Кнопка (21) «ЦІСК»
Абраўшы праграму «МУЛЬТЫРЭЖЫМ 1»,
націсніце на кнопку (21) «ЦІСК», каб перайсці да
настройкі ціску (нізкі, умераны ці высокі).
Кнопка (22) «СТАРТ»
Націсніце на кнопку (22) «СТАРТ» для запуску
ўстаноўленага рэжыму працы.
Кнопка (25) «ПАДТРЫМАННЕ t°/АДМЕНА»
Выкарыстоўвайце кнопку (25) «АДМЕНА» для
адмены настроек да пачатку прыгатавання,
прыпынку прыгатавання і выключэння рэжыму
падтрымання тэмпературы.
Каб перавесці прыладу з рэжыму чакання ў
рэжым падтрымання тэмпературы, націсніце на
кнопку (25) «ПАДТРЫМАННЕ t°» адзін раз. Каб
адключыць падтрыманне тэмпературы, націсніце
на кнопку (25) паўторна.
MW-3810.indd 58 26.12.2013 15:20:44

Содержание