Vitek VT-1835 B [38/48] Беларуская

Vitek VT-1835 B [38/48] Беларуская
38
Беларуская
• Падчас змотвання сеткавага шнура
прытрымвайце яго рукой, не дапушчайце,
каб сеткавая вілка ўдаралася аб паверхню
падлогі.
• Забараняецца зачыняць выходную адтуліну
прылады якімі-небудзь прадметамі.
• Забараняецца ўключаць прыладу, калі
якая-небудзь з яе адтулін заблакіравана.
• Сачыце за тым, каб валасы, а таксама
элементы адзежы, якія свабодна вісяць,
пальцы ці іншыя часткі цела не знаходзіліся
побач з паветразаборнай адтулінай
пыласоса.
• Забараняецца адключаць прыладу ад сеткі
выцягваннем сеткавай вілкі з разеткі. Пры
адключэнні вілкі сеткавага шнура з разеткі
не цягніце за шнур, трымайцеся за вілку
рукой.
• Будзьце асабліва ўважлівыя пры ўборцы
лесвічных пралётаў.
• Забараняецца выкарыстоўваць
пыласос для збору лёгкаўзгаральных
вадкасцяў, такіх як бензін, растваральнікі.
Забараняецца выкарыстанне пыласоса ў
месцах захоўвання такіх вадкасцяў.
• Забараняецца з дапамогай пыласоса
збіраць цыгарэты, якія падпалены або
дымяць, запалкі, попел, які тлее, а таксама
тонкадысперсны пыл - напрыклад, ад
тынкоўкі, бетону, мукі ці попелу.
• Забараняецца выкарыстоўваць пыласос,
калі:
– не ўсталяваны ці няправільна сабраны
кантэйнер-пылазборнік;
– не ўсталяваны ўваходны і выходны
фільтры.
• Рэгулярна правярайце вілку сеткавага
шнура і сеткавы шнур, каб пераканацца ў
адсутнасці пашкоджанняў.
• Забараняецца выкарыстоўваць пыласос
пры пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура,
калі прылада працуе з перабоямі, а
таксама пасля яе падзення. Не спрабуйце
самастойна рамантаваць прыладу. Па
ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны
цэнтр.
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
МЕРЫ ЗАСЦЯРОГІ
• Калі падчас уборкі рэзка зменшылася
магутнасць усмоктвання пыласоса,
неадкладна выключыце пыласос,выміце
вілку сеткавага шнура з разеткі і праверце
тэлескапічную трубку ці шланг на прадмет
забруджвання. Удаліце засор, і толькі
пасля гэтага можна працягваць уборку.
• Не рабіце ўборку пыласосам у непасрэднай
блізкасці ад моцна нагрэтых паверхняў,
побач з попельніцамі, а таксама ў месцах
захоўвання лёгкаўзгаральных вадкасцяў.
• Не перавышайце максімальныя адзнакі
ўзроўняў вады і пылу ў кантэйнеры-
пылазборніку (11):
– WATER FILL - максімальна дапушчальны
ўзровень вады пры вільготнай уборцы/пры
выкарыстанні шчоткі (20) для збору вады;
– DUST MAX - максімальна дапушчальны
ўзровень пылу і смецця ў кантэйнеры.
ЗБОРКА ПЫЛАСОСА
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яе пры хатняй
тэмпературы не менш за дзве гадзіны.
• Цалкам распакуйце пыласос і праверце
яго на наяўнасць пашкоджанняў.
• Перад уключэннем пераканайцеся ў тым, што
напружанне электрычнай сеткі адпавядае
працоўнаму напружанню пыласоса.
• Кожны раз падчас замены шчотак-
насадак, а таксама падчас прафілактыкі
адключайце пыласос і вымайце сеткавую
вілку з электрычнай разеткі.
• Падключэнне і здыманне гнуткага шланга
• Устаўце наканечнік гнуткага шланга (8) у
паветразаборную адтуліну(10) (мал. 1).
• Устаўляйце шланг да пстрычкі, якая
пацвярджае правільнасць падключэння.
Для здымання гнуткага шланга націсніце
на фіксатар (9) і адлучыце шланг.
Падключэнне тэлескапічнай трубкі і
насадак
• Падключыце тэлескапічную падаўжальную
трубку (4) да ручкі гнуткага шланга (6)
(мал. 2).
• Высуньце ніжнюю частку тэлескапічнай
трубкі на неабходную даўжыню, папярэдне
націснуўшы на кнопку фіксатара (3).
VT-1835_IM.indd 38 26.02.2014 9:38:04

Содержание