Maxwell MW-1254 W [41/52] Беларусская

Maxwell MW-1254 W [41/52] Беларусская
41
БЕЛАРУССКАЯ
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не
пакідайце поліэтыленавыя пакеты, якія
выкарыстоўваліся ў якасці пакавання, без
нагляду.
Ўвага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці ўпаковачнай
плёнкай.
Небяспека ўдушша!
• Будзьце асабліва ўважлівыя, калі побач з
працавальнай мясасечкай знаходзяцца дзеці
ці асобы з абмежаванымі магчымасцямі.
• Дадзеная прылада не прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобам, якія адказваюць за іх бяспеку, не
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным карыстанні.
МЯСАСЕЧКА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ
БЫТАВОГА ВЫКАРЫСТАННЯ
АСАБЛІВАСЦІ МЯСАСЕЧКІ
Функцыя адваротнага кручэння «Рэверс» (R).
Дадзеная функцыя прызначана для выдалення
затораў, якія ўтварыліся падчас перапрацоўкі
прадуктаў.
Латок для прадуктаў - забяспечвае зручнае
размяшчэнне прадуктаў падчас іх перапрацоўкі.
Тры рашоткі з адтулінамі рознага памеру
прызначаны для розных ступеняў драбнення
прадуктаў.
Спецыяльныя прылады для набівання
каўбасак, прыгатавання «кеббе» i для падрыхтоўкі
фігурнага тэсту для печыва.
Агароднiнарэзка. У склад камплектацыі
ўваходзяць насадка-шынкоўка, насадка для
нарэзкі лустачкамі і насадка-тарка.
ЎВАГА!
• Перад тым як уставіць вілку сеткавага шнура
ў электрычную разетку, пераканайцеся ў тым,
што перамыкач рэжымаў працы (7) «ON/0/R»
знаходзіцца ў становішчы «0».
• Перад пачаткам рубкі мяса абавязкова
пераканайцеся ў тым, што ўсе косткі і лішкі
тлушчу выдалены.
• Падчас працы карыстайцеся штурхачом
(1), які ўваходзіць у камплект пастаўкі,
каб пазбегнуць утварэння затораў, не
прыкладайце празмерных намагянняў
к штрухачу (1). Для праштурхоўвання
забараняецца выкарыстоўваць якія-небудзь
іншыя прадметы, забараняецца прапіхваць
прадукты пальцамі рук.
• Ні ў якім разе не апускайце корпус мясасечкi
(5) ў ваду ці ў іншыя вадкасці.
• Падчас выкарыстання насадак «кеббе» (15,
16) нельга ўсталёўваць рашоткі (10, 11, 12) і
нож (9).
• Не спрабуйце перапрацоўваць мясасечкай
харчовыя прадукты з цвёрдымі валокнамі
(напрыклад, імбір ці хрэн).
• Калі які-небудзь цвёрды кавалак, які
захраснуў, прыводзіць да прыпынку кручэння
шнэка (8) і нажа (9), неадкладна выключыце
прыладу і, перад тым як працягваць працу,
ачысціце затор, выкарыстоўваючы функцыю
рэверса «R», гэта значыць функцыю
ўключэння адваротнага кручэння шнэка.
Уключэнне функцыі «Рэверс».
• Для пераключэння ў рэжым зваротнага
кручэння шнэка (8) «Рэверс» выключыце
мясасечку, усталяваўшы перамыкач (7) у
становішча «0», затым усталюйце перамыкач
(6) у становішча «R», націсніце і ўтрымлівайце
перамыкач (7) у становішчы «R».
ПАДРЫХТОЎКА МЯСАСЕЧКІ
Пасля транспартавання ці захоўвання
прылады пры паніжанай тэмпературы
неабходна вытрымаць яго пры пакаёвай
тэмпературы не меней дзвюх гадзін.
• Дастаньце мясасечку і ачысціце ад ўсіх
пакавальных матэрыялаў, пратрыце корпус
(5) злёгку вільготнай тканінай, пасля чаго
вытрыце яго насуха.
• Усе здымныя дэталі прамыйце цёплай вадой
з нейтральным мыйным сродкам, апаласніце
і перад зборкай старанна прасушыце.
• Перад уключэннем пераканайцеся ў тым,
што напруга ў электрычнай сетцы адпавядае
працоўнай напрузе прылады.
ПРАЦА З МЯСАСЕЧКАЙ
Мясасечка прызначана для перапрацоўкі мяса без
костак ці іншых прадуктаў толькі ў хатніх умовах.
MW-1254.indd 41 23.05.2013 10:24:12

Содержание