Maxwell MW-3752 W [63/80] Беларусская

Maxwell MW-3752 W [63/80] Беларусская
63
БЕЛАРУССКАЯ
вадкасці. Калі гэта адбылося, не дакранайцеся
да прылады, неадкладна адключыце яе
ад электрасеткі, і толькі пасля гэтага можна
дастаць прыладу з вады. Для праверкі ці
рамонту прыбора звярніцеся ў аўтарызаваны
(упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Перыядычна правярайце цэласнасць сеткавага
шнура і вілкі.
• Забараняецца выкарыстоўваць прыладу пры
пашкоджанні сеткавай вілкі ці шнура, калі яна
працуе з перабоямі, а таксама пасля яе падзення.
Не спрабуйце самастойна рамантаваць прыбор.
Па ўсіх пытаннях рамонту звяртайцеся ў
аўтарызаваны (упаўнаважаны) сэрвісны цэнтр.
• Дадзеная прылада не прызначана
для выкарыстання дзецьмі і людзьмі з
абмежаванымі магчымасцямі, калі толькі
асобам, якія адказваюць за іх бяспеку, не
дадзены адпаведныя і зразумелыя інструкцыі
пра бяспечнае карыстанне прыладай і тых
небяспеках, якія могуць узнікаць пры яе
няправільным карыстанні.
• З меркаванняў бяспекі дзяцей не пакідайце
поліэтыленавыя пакеты, якія выкарыстоўваліся
ў якасці пакавання, без нагляду.
• Ўвага! Не дазваляйце дзецям гуляць з
поліэтыленавымі пакетамі ці пакавальнай
плёнкай. Небяспека ўдушша!
ПРЫЛАДА ПРЫЗНАЧАНА ТОЛЬКІ ДЛЯ БЫТАВОГА
ВЫКАРЫСТАННЯ
Панэль кіравання
Рэжымы выпечкi
1. АСНОЎНЫ РЭЖЫМ
Праграма уключае ўсе тры стадыі прыгатавання
хлеба: замес цеста, уздым цеста і выпечку.
2. ФРАНЦУЗСКI БАГЕТ
Прыгатаванне хлеба займае больш працяглы
час, хлеб атрымліваецца з буйным наздраватым
мякішам і хрумсткай скарыначкай.
3. ЦЭЛЬНАЗЕРНАВЫ ХЛЕБ
Выпякайце карысны хлеб з мукі тонкага ці грубага
памолу. Не рэкамендуецца карыстацца функцыяй
адтэрміноўкі пры прыгатаванні такога хлеба, бо гэта
можа прывесці да непажаданых вынікаў.
4. ХУТКI РЭЖЫМ
Карацейшы працэс прыгатавання, у параўнанні
з АСНОЎНЫМ РЭЖЫМАМ. Такі хлеб звычайна
атрымліваецца меншага памеру і з больш шчыльным
мякішам.
Ўвага! Хуткі хлеб выпякаецца з ужываннем соды
ці разрыхляльніка. Для лепшага выніку змяшчайце
вадкія прадукты на дно формы, а сухія зверху.
Падчас замешвання па краях формы могуць
утварацца камячкі; выкарыстоўваючы сіліконавую
лапатку, умяшайце ў цеста камячкі, якія ўтварыліся.
5. ЗДОБНЫ ХЛЕБ
Замес, уздым цеста і выпечка здобы. Дадайце ў
цеста фруктовы сок, разынкі, курагу, какосавую
габлюшку, шакалад. Больш працяглы уздым цеста
забяспечвае лёгкую, паветраную структуру хлеба.
6. ХЛЕБ БЕЗ ГЛЮТЭНУ
Глютэн, ці клейкавіна, - бялок, выяўлены ў насенні
зёлкавых раслін (асабліва шмат яго ў жыце, іржы
і аўсе). Ён вызначае такія характарыстыкі цеста, як
эластычнасць і пругкасць. У пераважнай большасці
людзей, у тым ліку і дзяцей, глютэн паспяхова
расшчапляецца стрававальнымі ферментамі і
з’яўляецца добрай крыніцай бялку. Але існуе група
людзей са спадчыннай схільнасцю, у якіх глютэн
можа выклікаць даволі рэдкае захворванне целіякію.
Пры гэтым захворванні патрабуецца выключыць з
рацыёну прадукты,якія змяшчаюць глютэн. У нашай
хлебапечцы вы можаце прыгатаваць дыетычны
хлеб без глютэна (звычайна з рысавай, кукурузнай,
грачанай мукі ці з адмысловых пякарскіх сумесяў).
7. ЭКСПРЭС-РЭЖЫМ
Хуткае прыгатаванне хлеба. Хлеб атрымліваецца
меншага памеру і з самым шчыльным мякішам.
Ўвага! Абраўшы дадзеную праграму, улівайце ў
форму для выпечкі ваду цi малако, тэмпература
якой складае 48-50°С (тэмпературу вымярайце
кухонным тэрмометрам). Тэмпература вады грае
вырашальную ролю пры звышхуткім прыгатаванні
хлеба: занізкая тэмпература не дазволіць цесту
падняцца своечасова, а празмеру высокая
прывядзе да згубы дрожджаў.
8. ЦЕСТА
Хлебапечка замешвае цеста і дае яму падняцца.
Выкарыстоўвайце цеста для прыгатавання хатняй
выпечкі (піражкоў, піцы і да т.п.). Прыклады рэцептаў
цеста глядзіце ў частцы «Рэцепты».
9. ДЖЭМ И ВАРЭННЕ
Прыгатуйце духмяны хатні джэм. Папярэдне
нарэжце садавіну для джэму.
10. КЕКС
Дадайце ў салодкае цеста разрыхляльнік ці соду і
прыгатуйце духмяны кекс ці печыва.
11. СЭНДВІЧ
Выкарыстоўвайце дадзеную праграму для
прыгатавання пышнага і лёгкага хлеба з тонкай
скарыначкай.
12. ВЫПЕЧКА
Хлебапечка працуе як звычайная электрычная
духоўка. Праграма выключае рэжымы замесу і
ўздыму цеста. Выкарыстоўваецца для выпякання
ўжо гатовага цеста ці дадатковага падрумяньвання
выпечанага хлеба. ўсталёўкі праграмы разлічаны
на выпяканне 450 г цеста, працягласць праграмы
- 1 гадзіна. Пры выкарыстанні меншага колькасці
цеста, самастойна адсочвайце гатоўнасць прадукту.
MW-3752.indd 63 05.06.2013 12:50:07

Содержание