Maxwell MW-3752 W [65/80] Беларусская

Maxwell MW-3752 W [65/80] Беларусская
65
БЕЛАРУССКАЯ
Вазьміце форму для выпечкі (5) за ручку,
павярніце яе ў напрамку стрэлкі UNLOCK і
пацягніце ўгару.
Зачыніце вечка (3), уключыце прыбор, уставіўшы
вілку сеткавага шнура ў разетку. Раздасца
працяглы гукавы сігнал, на дысплеі (2) з’явяцца
нумар першай праграмы (16), сведчанні часу
працы «3:00» (18) і знакі(17), яки паказвае
стандартныя ўсталёўкі выпечкі: колер скарыначкі
- сярэдні.
Паўторнымі націскамі кнопкі (10) «МЕНЮ»
абярыце праграму «ВЫПЕЧКА», націсніце кнопку
(15) «СТАРТ/СТОП» і дайце прыладзе прагрэцца
на працягу 10 хвілін.
Нататка: Пры першым выкарыстанні магчыма
з’яўленне паху ад награвальнага элемента i
невялікая колькасць дыму, гэта дапушчальна.
Праз 10 хвілін выключыце хлебапечку. Для гэтага
націсніце і ўтрымлівайце кнопку (15) «СТАРТ/
СТОП» да з’яўлення працяглага гукавога сігналу,
выміце вілку сеткавага шнура з разеткі.
Адкрыйце вечка (3) і дайце прыладзе астыць.
Мяккай губкай з нейтральным мыйным сродкам
вымыйце форму для выпечкі (5), лопасць (6),
мерную шклянку (8), мерную лыжку (7) і кручок (9).
Высушыце здымныя дэталі.
Хлебапечка гатовая да выкарыстання.
ВЫКАРЫСТАННЕ ПРЫЛАДЫ
Ўсталюйце лопасць (6) на восі формы (5).
Нататка: Перад усталёўкай пажадана змазаць
лопасць алеем, каб у далейшым пазбегнуць
траплення цеста пад лопасць (6) і палегчыць
выдаленне лопасці (6) з ужо прыгатаванага хлеба.
Змясціце інгрэдыенты ў форму (5) у той
паслядоўнасці, якая апісана ў рэцэпце.
Звычайна інгрэдыенты змяшчаюцца ў наступнай
паслядоўнасці:
1. Zсыпкія інгрэдыенты (цукар, соль, мука),
2. дрожджы і разрыхляльнік.
Нататка: Дрожджы не павінны датыкацца з
вадкасцямі ці соллю да замесу цеста. Зрабіце
пальцам паглыбленне ў муцэ і змясціце ў яго
дрожджы.
Прадукты, якія прасыпаліся, ці вадкасці, што
праліліся, вытрыце з паверхні формы (5).
Форму (5) вазьміце за ручку, устанавіце ў
працоўную камеру і павярніце па гадзіннікавай
стрэлцы LOCK
Зачыніце вечка (3), уключыце прыладу ў разетку.
Паўторнымі націскамі кнопкі (10) «МЕНЮ»
абярыце неабходную праграму.
Паўторнымі націскамі кнопкі (14) «КОЛЕР»
абярыце колер скарыначкі.
Усталюйце час адтэрміноўкі націскамі кнопак
(12) «Час +» і (13) «Час -».
Нататка: Прапусціце ўсталёўку часу адтэрміноўкі,
калі жадаеце пачаць прыгатаванне неадкладна.
Для запуску праграмы націсніце кнопку (15)
«СТАРТ/СТОП».
Для прыпынення працэсу прыгатавання
аднакратна націсніце кнопку (11) «ПАЎЗА».
Пра завяршэнне праграмы паведамляюць
паслядоўныя гукавыя сігналы.
Пасля завяршэння праграм (акрамя праграм 9 i
12) хлебапечка пяройдзе ў рэжым падагрэву, на
дысплеі з’явяцца знакі «0:00», а двукроп’е будзе
міргаць.
Пасля канчатка цыклу падагрэву раздасца
гукавы сігнал і на дысплеі (2) адлюструюцца
стандартныя налады завершанай праграмы.
Для адмены падагрэву націсніце і ўтрымлівайце
кнопку (15) «СТАРТ/СТОП». Раздасца працяглы
гукавы сігнал, праз некаторы час дысплей
(2) загасне. Выміце вілку сеткавага шнура з
электрычнай разеткі.
Надзеньце тэрмаўстойлівыя кухонныя рукавіцы,
адкрыйце вечка (3), вазьміце форму (5) за ручку і
павярніце яе па кірунку стрэлкі UNLOCK .
Дайце форме (5) астыць на працягу 10 хвілін.
Адлучыце выпечку ад сценак і дна формы
(5), выкарыстоўваючы кухонную лапатку з
антыпрыгарным пакрыццём.
Для вымання хлеба перавярніце форму (5) і
асцярожна патрасіце.
Перад нарэзкай хлеба дайце яму астыць на
працягу 10 хвілін і выміце лопасць (6) пры
дапамозе кручка (9).
Хлеб рэжце вострым хлебным нажом.
Працягласць прыгатавання
Рэжым Прыблізны час прыгатавання
(у гадзінах)
Асноўны рэжым 3:00
Французскi хлеб 3:50
Цэльназернавы хлеб 3:40
Хуткі рэжым 2:10
Здобны хлеб 2:55
Хлеб без глютэну 3:30
Экспрэс-рэжым 1:38
Цеста 1:30
Джэм i варэнне 1:20
Кекс 1:50
Сэндвiч 3:00
Выпечка 1:00
ВАЖНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫІ
Інгрэдыенты
Мука
Уласцівасці мукі вызначаюцца не толькі сортам, але і
ўмовамі вырошчвання збожжа, спосабам апрацоўкі
MW-3752.indd 65 05.06.2013 12:50:07

Содержание